Што аж Бог цешыўся сам!
Плыў к ханьня поток новы,
Чыстым стройным ручаём:
Золак слічны і маёвы,
Спатыкалі у дваём.
Песьня першага каханьня
І двух серцаў першы стук,
Так бы птушак шчебетаньне;
Бы струны музычны гук,
Кожны вечар запа нялі,
І канчалася са днём.
Ночка мігам пралятала,
Зоркі — былі іх святлом.
І, хвіліна наступіла,
Кончыўся той цудны май:
Яна — замуж выхадзіла,
Ён — па хаў у свой край.
І жыцьцё, як дрот-калючка
Пралажылы ім мяжу —
Яна? — была паляшучка,
А хто ён? — вам не скажу.
|}
Гурчыць вада па каменьнях; |