Старонка:Аматарскі зборнік (1929).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

На нешчасьці на горы людзком,
Сабе роскаш і сыць набывае;
Той за бэзцэн набыўшы гнілья,
Ім таргуя у „краме“ і дома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня простых ўсё, братку, вядома.

Гэты жончыну чэсьць прадае,
Каб на службе дастаць павышэньне;
Той здрадзецка сакрэт выдае;
Той к махлярству шукая здарэньня;
Той крычыць: альба ён, альба я?
А дваім, жыць на сьвеце нам цесна —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
А жывём мы, здаецца ўсе чэсна.

Гэты ціха бы злодзей крадзе,
І зладзействам хварэя на пана;
Той працэсы заводзіць у судзе,
А той пьянствуе ў кнайпе да рана,
Хоць галодная мерзьня сямья,
І на‘т сесьці няма на чым дома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Гэты зьвёўшы суседа дачку,
Напладзіўшы дзяцей пакідая;
Гэты бачыць што ёсьць на руку,
Жонку брату свайму адбівая;
Той з каханкай ў змоўляны час,
Вядзе баль, сямью кінуўшы дома
Эх, і колькі-ж жулья паміж нас!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Гэты лісім віляя хвастом;
Той праз карты шукая нажывы;
Гэты паліць уласны свой дом;
А той сьведка за грошы ілжывы;
Той лісьлівы, а ў сэрцы зьмея —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Ўсякі сьцежкай адною ідзе,
Каб было што заціснуць у жмені,
А па ём хай трава ня расьце,
Прапушчаны радок
Бы напоўніць свае ледзь кішэні;
Той крычыць: патрыот гэта я!
Рэшта ўсё машкара ледзь зьнікома —