Піп ужо заўважыў яго, ён устаў, узяў кінжал у рукі, схіліўся і, гледзячы Піпу проста ў вочы сваім гаручым поглядам, — кінуўся на небараку.
Піп нават не пасьпеў апамятацца, зьбялеў, затросься, інстынктыўна
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Амок (1929).pdf/103}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
адхіснуўся ўзад і… паляцеў уніз. Моцны ўдар аглушыў яго але апынуўшыся ў халоднай, як лёд, вадзе ён адразу ачухаўся, пачаў плысьці і выплыў наповерх.
Першае, што ён убачыў, зьдзівіла яго нават болей, чымся ўсё папярэдняе. Перад ім стаяў смуглы, голены мужчына гадоў пад 40, у белым доўгім адзеньні і цюрбане, з якога высоўваўся ўверх белы султан, а пад ім зьзяў вялізны брыльлянт…
«Гэта-ж ён, правадыр-здань Гіранг-Гу-Ун!» — зараз-жа мільганула ў галаве Піпа, хоць становішча яго было такое, што яму было ўжо не да цікавасьці. Ён падплыў да берагу. Гіранг-Ту-Ун спакойна стаяў на месцы і глядзеў на Піпа з надзвычайнай суровасьцю і пагардаю.
— Гора табе, нечасьцівы чужаземец! — прамовіў ён нарэшце, а ў гэты момант падскочылі два чалавекі, падхапілі Піпа і павялі яго ў сярэдзіну. Па дарозе ён убачыў, як жанчына, з вялікай зацікаўленасьцю сачыла за нязвычайным госьцем, які так неспадзявана зваліўся з неба. Але Піп адчуваў сябе ня героем, а мокрай курыцай.
Яго абязброілі, увапхнулі ў нейкі закатулак і зачынілі. А праз некаторы час пачала зьбірацца нарада «сарака».
Памяшканьне правадыра, або, вярней сказаць, вярхоўнага жраца, сапраўды было цікавым, але разам з тым і зусім звычайным. Правал быў звычайным зьявішчам прыроды, сажалка — таксама, тое, што пустата, або пячора, паглыблялася далей у бок — зноў зьяўлялася справай простай. На долю чалавека заста-
99