Старонка:Амок (1929).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

не такім ужо жудасным, нават думка, што яму прыдзецца прасядзець тут ўвесь век, яго ня пужала. Зараз-жа і яму палезьлі ў галаву розныя мудрыя думкі.

— «Вось, — думаў ён, — гэты факір дабраахвотна сядзіць тут пятнаццаць год і адчувае сябе шчасьлівым. Мусіць, гэта нездарма, мусіць, у гэтым сапраўды ёсьць нешта добрае. Іначай навошта-б людзі так рабілі? Усе мы з дзяцінства ведаем, што ўсё акаляючае мы ўспрымаем так, як сябе адчуваем. Калі я адчуваю сябе прыгнечаным, няшчасным, маркотным, дык усё навакол — і людзі, і надвор’е, і хата, і самае жыцьцё здаецца брыдкім, няпрыемным, нудным, няцікавым. А калі я адчуваю сябе задаволеным і шчасьлівым, дык самае дрэннае надвор’е, хата і людзі, — усё здаецца прыемным, цікавым, добрым. Значыцца, наша самапачуцьцё робіць нас шчасьлівымі. Значыцца, калі ствараць у сябе такое самапачуцьцё, як у гэтага факіра, тады, можна нядрэнна і тут пражыць свой век».

Падобныя думкі і настрой так супакоілі яго, што ён стоячы задрамаў, а потым прысеў і заснуў. Колькі часу ён так спаў, — невядома. Але прачнуўся ён з вельмі няпрыемным пачуцьцём: ногі яго здрантвелі, у рукаве і па шыі нешта поўзала. Ухапіўся рукой — нешта накшталт вошы, у другім месцы — чарвяк!

Усе мудрыя думкі разьляцеліся, нібы дым. Халодны, бясконцы роспач ахапіў усю душу. Не памятаючы сябе, ён стукнуўся ў дзьверы і… яны расчыніліся. Дзеля таго, што гэтыя каморкі прызначаліся для факіраў, то, відавочна, не разьлічвалі на тое, што факіры будуць стукаць у дзьверы, і ня вельмі крэпкія рабілі завесы.

Піп вышаў. Невядома, які быў час, але, відаць, была позьняя ноч, бо, ня гледзячы на той самы шэры змрок, цені па куткох былі чарнейшыя. Зірнуў на акно свайго суседа, — той стаіць, нібы ня кратаўся з месца за ўвесь гэты час, а ў вачох яго нібы дакор: «Чаго ты, дурань, уцякаеш ад свайго шчасьця?» Піп пастараўся хутчэй адыйсьціся ад яго.

Ён пачаў бадзяцца па бажніцы. У кожны іншы час такая экскурсія была-б для яго сьмяротнай пакутай, але пасьля ўсяго таго, што ён паражыў, яна была для яго прыемнай забавай. Разгледзеў ён розныя куткі, заўважыў некалькі дзірак-уваходаў, але доўга ня мог асьмеліцца лезьці туды. Хто ведае, можа трапіш у яшчэ горшую бяду? А запалак ня было, змоклі.

«Але-ж усёроўна, горшага нічога ня можа быць!» — парашыў ён нарэшце і палез у адну дзірку. Пасоўваючыся вобмацкам, ён дайшоў да нейкіх сходняў, падняўся ўверх, а далей ніякага выйсьця ня было. І нават нельга было знайсьці якіх-небудзь дзьвярэй. Прышлося варочацца назад.

Тут ён абмацаў нейкую дзірку збоку. Там ужо сходні вялі ўніз. З надзвычайнай асьцярожнасьцю пачаў ён спускацца, але раптам

 

103