Старонка:Амок (1929).pdf/128

Гэта старонка была вычытаная

Хоць і ніякай віны ня меў Піп, але апынуўшыся на волі, адчуў сябе, нібы на сьвет нарадзіўся. Ён ня толькі забыўся аб крыўдзе, але нават адчуваў удзячнасьць, што яго выпусьцілі.

— Ну, дарагі Нонг, разьлічымся цяпер! Дзякую табе за шчырую службу! Бывай шчасьлівы!

Ён даў Нонгу 100 гульдэнаў і шчыра разьвітаўся, нават за руку.

А праз некалькі дзён ён ужо ехаў у Голяндыю з няясным пачуцьцём: ці радавацца, ці шкадаваць, што столькі перацярпеў.

Нонг-жа застаўся адзін у вялікім незнаёмым горадзе.



 

124