Старонка:Амок (1929).pdf/133

Гэта старонка была вычытаная

стары «дзікун» з пучком сівой барады, бяз шапкі, у брудных сподніках і кашулі, да гэтага яшчэ босы.

Але значная частка старой каманды былі ўпэўнены, што камандзірам будзе Гейс. Нават і тут яны не маглі сабе ўявіць, як гэта белы чалавек, голяндзец, ды застанецца на другім месцы. Яны асьцярожна і выказалі гэтую думку, але зараз-жа супакоіліся, калі Салул і сам Гейс растлумачылі, што з іх усіх самы «вадзяны» і ведаючы чалавека будзе Гудас; апрача таго, Гейсу і Салулу прыдзецца пакінуць карабель, а Гудас застанецца назаўсёды.

Капітанам дзяржаўнага карабля зьяўляўся гэты стары „дзікун“.


Капітанам дзяржаўнага карабля зьяўляўся гэты стары „дзікун“.

Гэты Гудас правёў на моры ўсё сваё жыцьцё, пачынаючы з 8-мі год, калі ён памагаў бацьку ў рыбацтве. А потым паспытаў усё: быў і лаўцом пэрлаў на астравох Ару, служыў і на голяндзкім гандлёвым караблі і нават на кітайскім контрабандыцкім судне. Таму ён ведаў ня толькі ўсе берагі Явы, але нават усе закавулкі Малайскага архіпэлягу.

Гудас перш за ўсё запытаўся, які запас вугалю ёсьць на «Саардаме».

— На пяць дзён дарогі, калі ісьці выключна пад параю, — паведаміў Салул.

— Мала, — паматаў галавой Гудас. — Ну што-ж, тады прыдзецца больш ужываць парусы, а машыну пускаць у ход толькі ў выпадку небясьпекі. Пакуль што наша галоўная задача — выгрузіць зброю. Трэба паспрабаваць спыніцца каля «Скал ластаўкіных гнёздаў». Трэба сьпяшацца, бо нас могуць дагнаць.

— Шукай ветра ў моры, — сказаў Салул. — Ды яны і ня будуць шукаць нас сярод Індыйскага акіяну. Яны лепш будуць пільнаваць ля берагоў.

— Мусіць так яно і будзе, — згадзіўся Гудас. — У кожным разе трэба сьпяшацца. Наколькі сядзіць «Саардам» у вадзе?

— На 13 футаў, — адказаў Гейс.

— Ці пройдзем? — няўпэўнена сказаў Гудас. — Таварышы, хто з вас ведае рыфы ля «Скал ластаўкіных гнёздаў»?

— Я! — адгукнуўся адзін марак.

— Ці можна будзе нам як-небудзь праплысьці праз рыфы?

— Гэтага ўжо не магу сказаць. Баюся, што не.

 

129