Старонка:Амок (1929).pdf/138

Гэта старонка была вычытаная

— Але для пэўнасьці яшчэ задалі пытаньне:

— А хто з нашых знаёмых ёсьць сярод вас?

Чалавек захістаўся ў паветры на доўгай вяроўцы.


Чалавек захістаўся ў паветры на доўгай вяроўцы.

— Сурат, таварыш Сідана.

— Злазь сюды, калі можаш.

— Зараз! Чакайце ў правым куту.

Вось агонь засьвяціўся ўжо над гэтым кутом, але сьвятло ледзь дасягала толькі да сярэдзіны сьцяны. Пазіралі таварышы ўгору і ня верылі, што адтуль можна спусьціцца.

Але праз некалькі хвілін яны неспадзявана заўважылі, што чалавечая постаць варушыцца на нейкай прыступачцы ўжо пасярэдзіне сьцяны. Яшчэ некалькі хвілін — і чалавек захістаўся ў паветры на доўгай вяроўцы. І, нарэшце, новы таварыш апынуўся ў лодцы. Няма чаго і казаць, якая была радасьць з абодвух бакоў!

— Мы былі ўпэўнены, што гэта «Саардам», — казаў Сурат, — але ніякім чынам, апрача агню, не маглі даць знаць аб сабе. Крыкаў ня чуваць, а страляць баяліся, каб ня спудзіць. Толькі калі карабель пачаў адыходзіць, мы з роспачы пачалі страляць з рэвольвэраў, бо стрэльбаў у нас няма.

— Колькі вас тут?

— Пяць чалавек. Мы сядзім ужо тыдзень. Паслалі нас сюды на кожны выпадак, бо пэўнага месца ня было вызначана. Уздоўж берагу яшчэ сядзяць таварышы ў некалькіх пунктах, якія больш-менш абгаворваліся. Мы зусім не спадзяваліся на такую ўдачу. Ну, як у вас? Ці гарачая была справа? Ці дужа нашых загінула?

— Два таварышы. Затое мы маем 100 кулямётаў і 30.000 вінтовак.

— Ого! — аж падскочыў Сурат. — На цэлую армію хопіць!

— Ці знойдзецца тут добрае месца, каб схаваць усё гэта?

 

134