Старонка:Амок (1929).pdf/143

Гэта старонка была вычытаная

Вялізныя белыя хвалі ўздымаліся ля носу карабля. На палубе відаць былі белыя постаці каманды.

Якім маленькім і нікчэмным здаваўся перад гэтым волатам «Саардам» з яго цёмнаскурай камандай!

Але па морскіх звычаях абодва караблі віталі адзін аднаго флагамі: дрэдноут — ангельскім, «Саардам» — голяндзкім, і разьехаліся, як і ўсе добрыя людзі.

Калі дрэдноут ад’ехаў, вылез і капітан са сваёй камандай.

Якім маленькім і нікчэмным здаваўся перад гэтым волатам „Саардам“!

— Крыўдна, чорт пабяры, першаму адміралу незалежнай Явайскай Рэспублікі хавацца ад суседняй дзяржавы! — пажартаваў Салул.

— Для пачатку досыць і таго, што мы салютавалі адзін аднаму, як роўныя, — адказаў Гудас.

Паступова «Саардам» пачаў зьмяншаць ход, але прашло яшчэ шмат часу, пакуль дрэдноут зусім зьнік з вачэй.

А калі «Саардам» вярнуўся назад, была ўжо ноч.

Можна сабе ўявіць, як абрадаваліся асірацелыя таварышы ў лодцы, калі ўбачылі свой карабель!

Рашучы момант набліжаўся. Карабель падышоў да рыфаў.

— Каб яшчэ сьветла было, дык поўбяды, а так ужо занадта рызыкоўна, — разважалі маракі. — Нават сваім сьвятлом вельмі асьвятляцца ня прыходзіцца, каб не зьвярнуць на сябе непатрэбнай ўвагі.

На Гейса быў ускладзены тэхнічны, інжынэрны бок справы. Ён загадаў запаліць 3 ліхтары: 2 па бакох і адзін наперадзе. Бакавыя трэба, было засланіць зьверху і накіраваць сьвятло толькі на скалы па бакох праходу. Пярэдні такім самым чынам павінен быў асьвятляць дарогу перад носам карабля. Калі, нарэшце, запалілі ўсе тры

 

139