Старонка:Амок (1929).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

што «Саардаму» з яго чатырма невялікімі гарматамі ўсёроўна немагчыма ўступаць у бойку з добрымі ваеннымі караблямі, а на зямлі яны спатрэбяцца. Другія даводзілі, што і на зямлі іх нельга будзе выкарыстаць, бо перацягнуць іх праз гэтыя горы ды з належнай колькасьцю снарадаў — ня хопіць сіл. Досыць будзе, калі ўдасца даставіць усе вінтоўкі, кулямёты і патроны. Чатыры гарматы ўсёроўна ня вырашаць лёсу вайны, а на караблі могуць спатрэбіцца хоць-бы супроць таго самага мінаносца. Трэція прапанавалі падзяліць гарматы папалам.

Але брацца за гэтую справу было яшчэ зарана, бо выявілася, што і тэй часткі зброі, якая ўжо выгружана, няма куды дзець. Тая дзірка, праз якую тады лез Сідан з таварышамі, была ўжо зусім поўная, што надзвычайна перашкаджала зносінам з верхавінай гары. Некалькі суседніх невялікіх шчылін таксама былі запоўнены, а між тым ня было выгружана і трэцяй часткі ўсяго дабра. А тымчасам дажджы пагражалі зусім папсаваць баявыя прыпасы.

Прышлося падумаць аб тым, каб знайсьці больш адпаведны «склад» для зброі.

Пачалі кожны дзень пасылаць па некалькі чалавек на разьведку, каб знайсьці якую-небудзь пячору. Абшукалі ўсе ваколічныя горы, але ня так лёгка было знайсьці такое падзямельле, каб зьмясьціць усю зброю.

У час аднэй з такіх экскурсій нават згубілі таварыша.

Група ў пяць чалавек заблыталася ў горах. Круціліся яны паўдня, змарыліся, выгаладаліся і, нарэшце, апынуліся перад бяздоньнем, якое далёка ішло ўправа і ўлева. Перайсьці нельга, трэба абыйсьці, але з якога боку? Парашылі паслаць двух чалавек у абодва канцы, каб выглядзець лепшую дарогу.

Але ісьці нікому не хацелася, бо ўсе змарыліся і аднаму ісьці ў такім выпадку небясьпечна. Гады адзін вызваўся пайсьці дабраахвотна; гэта быў Гоно, той самы забулдыга, у якім прачнулася сумленьне ў часе захопу «Саардаму».

— Малайчына, Гоно! — пахвалілі таварышы. Добры сябра! А другому ўжо прыдзецца пайсьці па жэраб’ю.

Пайшлі таварышы ў розныя бакі. Праз поўгадзіны пачуўся стрэл з боку другога таварыша. Гэта азначалася, што дарога знойдзена. Тады пачалі страляць, каб даць знаць Гоно, што можна вярнуцца. Але адказу ніякага ня было. Зноў пачалі страляць, пачакалі і нарэшце прымушаны былі ісьці шукаць яго.

— Вось табе і выгадалі! — бурчалі таварышы. — Усёроўна прыходзіцца хадзіць, ды можа яшчэ няшчасьце якое здарылася.

Увесь час страляючы, пашлі яны ў той бок і ў адным месцы, на вострым вузкім беразе бяздоньня знашлі… кавалак кашулі Гоно.

Справа ясная: небарака зваліўся ў бяздоньне.

Каб супакоіць сумленьне, пастралялі яшчэ. Спробвалі абыйсьці

 

143