Старонка:Амок (1929).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

навакол, каб знайсьці цела, але ніяк нельга было даступіцца. Так і вярнуліся ні з чым.

Калі на караблі даведаліся аб няшчасьці, то вельмі шкадавалі небараку.

— Шмат за ім было грахоў, але шчыры быў хлапец. Адразу перайшоў да нас, хоць гэтага ад яго і не чакалі.

Асабліва засмуціўся Сагур, былы памочнік Салулаў. Ён падышоў да Гудаса і доўга аб нечымсь размаўляў з ім.


II. ПА ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЯВЕ.

Далейшае падарожжа ван-Дрэкера. — „Незалежны“ султан і „малодшы брат“. — Яснавяльможнае пужала. — Самы вялікі імпэратар у сьвеце. — Страўная процэсія. — Нарада ў настаўніка.

Цягнік павольна рухаўся на ўсход. Дарога ўздымалася, закручвалася, абмінала горы, перасякала цясьніны. Па бакох то засаджаныя рысам тэрасы, то шырокія даліны, падзеленыя на «савахі» (вучасткі), нібы шахматы. І ўсюды, бы мурашкі, — народ; ён ідзе пехатою побач з цягніком, таўчэцца па станцыях, капошыцца на палёх, туліцца ў сваіх кампонгах.

Вышыня мяспцовасьці — больш тысячы мэтраў, таму, ня гледзячы на поўдзень, гарачыня крыху меншая, чымся звычайна бывае ў гэтых краёх. Вось Бандунг, галоўны горад рэзыдэнцтва Прэангер. Ён таксама галоўны ва ўсім сьвеце па здабычы хіны. Гэта расьліна, прыехаўшая з Паўднёвай Амэрыкі, вельмі добра адчувае сябе тут. Усе горныя тэрасы засаджаны хінавымі дрэвамі. Адны толькі-што пасаджаны, другія падрастаюць, а трэція дасягнулі сваіх 8 год, і іх сякуць, абдзіраюць кару і вязуць на фабрыку.

У вагоне 1 клясы едуць чалавек 15 пасажыраў і сярод іх знаёмы нам мінгер ван-Дрэкер, паважаны прадстаўнік фірмы ван-Бром і К° у Амстэрдаме. Супроць яго сядзіць круглы голяндзкі плянтатар і дае яму парады:

— Вы крыху спазьніліся, мінгер ван-Дрэкер са сваёй справай. Умовы цяпер значна пагоршыліся. Зямлю цяпер вельмі цяжка знайсьці. Можа толькі дзе-небудзь у дзікім кутку, далёка ак чыгункі.

— Наша фірма мерыцца шырока паставіць справу, — важна казаў ван-Дрэкер. — Яна ня спыніцца нават перад тым, каб пабудаваць сваю ўласную чыгунку.

— Вось такія прадпрыемцы нам цяпер і патрэбны! — падхапіў сусед, па выгляду, нейкі значны голяндзкі чыноўнік. — Нам трэба несьці культуру ў глыбіню краіны. Шмат яшчэ ёсьць куткоў, куды

 

144