Старонка:Амок (1929).pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

— У нас яшчэ засталося, — сказаў ён, — 10.000 вінтовак, ЗО кулямётаў, палова патронаў і шмат іншых рэчаў. Баюся, што нават машына наша не пасьпее справіцца з гэтым. Я думаю, ці ня лепш было-б часова скласьці ўсё гэта ў тую бліжэйшую невялікую пячору, а адтуль ужо потым пераносіць далей. Мы-б тады падрыхтаваліся, каб уцячы адсюль з караблём, а зброю можна было-б упарадкаваць і без карабля. Нават з посьпехам можна было-б і абараняцца.

— І я гэта самае хацеў прапанаваць, — сказаў Сагур.

Ніхто не супярэчыў. Сабралі таварышоў, растлумачылі, у чым справа, і пераладзілі машыну. На гэты раз зьвеньні стаялі бадай што поруч адзін з адным, і праца так закіпела, што праз тры дні ўсё было перанесена ў малую пячору. Нават не хапіла месца ў ёй, і прышлося частку рэчаў скласьці побач, пад брэзэнтам. Пасьля гэтага змораныя працаўнікі, ня гледзячы ні на што, праспалі 12 гадзін.

Пачалі падрыхтоўваць карабель, нават распалілі печы. Прабоіна, вядома, была папраўлена раней. Выгрузілі на кожны выпадак адну гармату.

А раніцою прышлі два пасланцы і прынесьлі вядомую нам тэлеграму Гейса.

— Гэта справа Гоно! — заскрыгатаў зубамі Сагур.

— Цяпер нам ужо ўсё роўна чыя, — адказаў Гудас. — Трэба ўцякаць, пакуль ня позна.

Выехаць адсюль было яшчэ цяжэй, чымся заехаць. Нельга было завярнуцца, трэба было ехаць задам. Але былі і перавагі: першая — гэта тое, што разгружаны карабель быў вышэй над вадой і лягчэй, а другая — што выяжджаць можна было ўдзень. Бліжэйшы прыліў павінен быць аб адзінаццатай гадзіне, засталося чакаць З гадзіны.

Але-ж якое гэта было чаканьне. Кожную хвіліну магло зьявіцца варожае судна. Што, калі яно прыдзе перад прылівам? Тады прыдзецца сядзець, як пацуку ў пастцы. Праўда, камандзе пагражае ня большая небясьпека, чымся тым таварышом, якія застаюцца на беразе, але карабля шкода. Падумаць толькі: першы і адзіны карабель явайскага народу!

Разьмеркавалі людзей. На беразе пакінулі 100 чалавек пад камандай Сурата. Галоўныя спэцыялістыя, накшталт Сагура і Сідана, засталіся на караблі. Усяго на «Саардаме» засталося каманды 21 чалавек.

Пакуль-што хопіць, — казаў Гудас, — а там яшчэ набярэм. Шкода толькі, што радыё сапсавана ў часе захопу ды няма ў нас чалавека, Які разумее гэтую справу. А было-б вельмі цікава паслухаць, што яны там гавораць.

Пачалі выводзіць карабель. Нават лодкі і катэр упрагліся, а можа і яны адхіляць які-небудзь штуршок? Паставілі карабель кармой да праходу, завезьлі наперад якар і, падпільнаваўшы самую высокую ваду, рушыліся між скал. Па бакох, як і раней, паначапля-

 

162