Старонка:Амок (1929).pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

толькі адзеньне і зачоскі жанчын, але нават і валасы мужчын — ад усяго гэтага аж у вачох мітусілася.

Народ тымчасам пачаў выяўляць нецярплівасьць. Усім хацелася хутчэй убачыць цікавую бойку.

Нарэшце, па знаку сусухунана, падняліся ўверх дзьверы зьвярынага будынку, і на арэну вышаў дужы чорны дзікі буйвал. Радасныя галасы народу спалохалі яго, ён спыніўся і з неразуменьнем пачаў азірацца навакол. Потым ступіў некалькі крокаў, зноў спыніўся. Так ён зрабіў некалькі разоў, пакуль прызвычаіўся і пачаў хадзіць спакойна, нават з цікавасьцю прыглядаючыся да нязвычайных для яго абставін.

Тады падняліся другія дзьверы, і з-пад іх высунулася галава тыгра. Але зараз-жа схавалася назад. Яго спаткалі яшчэ большымі крыкамі. Прайшло з паўхвіліны, а тыгр не паказваўся, толькі часам з цемры блішчалі яго вочы. Тады з клеткі яго нечым штырханулі. Ён злосна зарыкаў і высунуўся на арэну задам. Але, калі народ зноў загуў, тыгр зноў схаваўся ў сваім памяшканьні. Зноў прышлося яго штырхаць, і калі ён увесь высунуўся з дзьвярэй, яны апусьціліся, і тады толькі тыгр застаўся на пляцоўцы.

— Э, мат’ян! Стыд і сорам! Што гэта ты туляешся, як мокрае шчанё! — падбадзёрваў яго народ.

Мат’ян толькі жмурыўся і злосна азіраўся.

Потым, крадучыся, ступіў некалькі крокаў да кратаў, нібы жадаючы кінуцца на людзей. Адтуль у яго кінулі бананам. Тады і ён пачаў злаваць: выскаліў зубы, пачаў біць хвастом.

А буйвал у гэты час стаяў на другім баку арэны, схіліўшы галаву, біў аб зямлю капытамі, глуха бурчаў і не адводзіў вачэй ад тыгра.

Нарэшце, і тыгр заўважыў яго. Прыціснуўшыся да зямлі і пляскаючы сябе па бакох хвастом, ён пачаў красьціся да буйвала збоку.

Надыходзіў рашучы момант. Настала такая цішыня, нібы тут, апрача зьвяроў, больш нікога ня было. Напружыліся і «браты». Сусухунана мімаволі, несьвядома, пасунуў неяк свае крэсла крыху наперад. Але нават і ў такі напружаны момант рэзыдэнт не забыўся пра аўторытэт голяндзкай улады: ён на столькі-ж сама пасунуўся і са сваім крэслам.

У глыбіні вэранды, асобна ад іншых стаялі Гейс, Радан-Бого, настаўнік Пандо і мулла. Пандо шмат паклапаціўся, пакуль зьвёў іх усіх разам. Радан-Бого і мулла аніяк не маглі сабе ўцяміць, як гэта голяндзец можа быць іх прыхільнікам, аднамысьнікам і нават ісьці супроць голяндзкай улады.

Пандо ня мог адкрыта сказаць, што мэта іх — вызваліцца наогул ад усіх паразітаў, у тым ліку і такіх, як мулла і Радан-Бого. Прышлося толькі тлумачыць, што ў Голяндыі народ таксама прыгнечаны

 

169