Старонка:Амок (1929).pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

«Ну, што-ж», — думаў Нонг, — «калі ты такі ласкавы, — добра. Але і мяне, брат, не абдурыш. Бачу, якая ты цаца».

Апрача таго, Нонг быў упэўнены, што гэты чалавек ня ведае пра яго, Нонгава, багацьце. Нават, калі-б і бачыў, як туан даваў яму грошы, дык усё роўна ня мог ведаць, колькі.

Селі ў трамвай і паехалі ў гавань Прыорк. Усю дарогу новы таварыш забаўляў яго, жартаваў.

— Цябе як завуць? Я забыўся.

— Нонг.

— А мяне — Като. Павінен цябе папярэдзіць, што ў нас у горадзе жулік на жуліку едзе і жулікам паганяе. Сам убачыш. Вось чаму мне прыемна пазнаёміцца з чэсным чалавекам. Пакуль ты яшчэ не сапсаваўся ў горадзе, — падміргнуў ён з хітрай усьмешкай.

Але гэта самае здаровае, несапсаванае пачуцьцё якраз і казала Нонгу, што ён мае справу з адным з такіх жулікаў. Пачуцьцё было інстынктыўнае, але моцнае, выразнае. Можа гэтаму Като нават і ўдалося-б перамагчы гэта пачуцьцё, каб ня тая таемная роля, якую ён граў там, на сьледзтве.

Нонг гэта добра памятаў. Чым болей ён прыпамінаў усе падрабязнасьці, тым болей пераконваўся, што гэты тып вядзе тут нейкую нядобрую політыку. А «сяброўства» яго, напэўна, мае якую-небудзь шкодную мэту.

Нонг добра бачыў і разумеў, што Като там быў сьведкай, што ён ведае «тых», таму і ня прызнаў Нонга і яго туана. Ясна было, што «тых» шукаюць і, відаць, натрапілі на нейкі сьлед. І таксама ясна было, што галоўным выведнікам быў гэты самы Като. І, нарэшце, Нонгу лёгка было зразумець, куды вядзе ўсё гэтае «сяброўства».

Пасьля гэтага з галавы Нонга адразу вылецеў увесь той туман, усе тыя новыя ўражаньні, што адбыліся з ім за апошні час. І горад, і грошы, і пляны свайго ўласнага жыцьця адсунуліся ўбок. Першае месца заняла іншая, большая справа. Выразьней паўсталі яго ранейшыя пачуцьці, выразьней прыпомніў і «тых» таварышоў у лесе, прыпомніў, з якой ахвотай ён ішоў дах, як абяцаў служыць іхнай справе. І, нарэшце, самае галоўнае, што надавала яму духу і гонару, — гэта тое, што яму цяпер трапляецца адказны выпадак самастойна памагчы «тым», адхіліць небясьпеку.

А якім чынам — гэта ўжо залежыць ад яго самога і ад абставін.

Калі яны вышлі з трамваю, Нонг ужо адчуваў сябе вальней, упэўненей, ён ведаў, як сябе трымаць.

У гавані стаяла шмат караблёў з розных канцоў сьвету. Выгружаліся эўропэйскія тавары, пагружаліся мясцовыя: кава, хіна, цукар, цынамон, мушкат, перац г. д. Пад палючымі праменьнямі сонца бегалі па сходнях жоўтыя, бурыя, чорныя паўголыя насільшчыкі з вялікімі пакамі і скрынямі на сьпіне. Дзіўным здавалася, як гэтыя маленькія, худыя, стомленыя людзі маглі насіць такія

 

174