Старонка:Амок (1929).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

Вышаўшы на ўскрай лесу, Като прыпыніўся. У гэты момант за яго сьпіной трэснула галіна. Мігам ён выхваціў рэвольвэр, адвярнуўся і ўбачыў перад сабой Нонга.

— Ты?! — зьдзівіўся Като.

Такая неспадзяваная сустрэча на момант зьбіла яго з панталыку. Гэта і выкарыстаў Нонг. Ён ужо загадзя абмеркаваў, што

Нонг садануў яго крысам па руцэ з рэвольвэрам.

самай галоўнай справай цяпер зьяўляецца — не дапусьціць стрэлу, бо ён можа выклікаць сюды жандараў. Нельга было сумнявацца, што стрэл павінен быў быць умоўным сыгналам, каб прысьці па дапамогу.

Не пасьпеў Като апамятацца, як Нонг садануў яго крысам па руцэ з рэвольвэрам. Рэвольвэр вываліўся.

 

183