Старонка:Амок (1929).pdf/190

Гэта старонка не была вычытаная

— А! Вось што? — закрычаў Като і, не зважаючы на рану, кінуўся, каб падняць рэвольвэр левай рукой. Тады Нонг ударыў яго крысам у плячо.

Аднак Като не зваліўся і шугануў у зарасьнік.

— Сюды! На дапамогу! — крыкнуў Нонг і ўхапіў Като за кашулю, але толькі кавалак кашулі застаўся ў руках.

А Като тымчасам сам пачаў крычаць, спадзяючыся, што можа пачуюць жандары. Праз два скокі Нонг зноў ухапіў яго і на гэты раз думаў толькі аб тым, каб запхнуць Като рот. Той драпаўся, кусаўся, але ў гэты час навакол было ўжо досыць народу, у тым ліку Гейс і Салул.

Акрываўлены Като ляжаў зьвязаны з запхнутым ротам.

— Гоно?! — ўскрыкнуў Гейс, схіліўшыся над палоньнікам. — Як гэта здарылася?

— Потым раскажу, — адказаў Нонг, — а цяпер трэба ратавацца: недалёка адсюль у засадзе атрад жандараў, якіх прывёў гэты шпіён.

— Гадзіна! Здраднік! — не памятаючы сябе ўскрыкнуў Салул і глыбока ўсадзіў свой крыс у грудзі Гоно…


VI. УЦЕКАЧЫ.

Рыбацкая лодка. — Рыбы ў паветры. — Уцекачы. — Бойка на моры. — Шквал. — Калі сонца засьвяціла зноў… — А ўсё-ж такі паехалі. — Рыбін концэрт. — Зноў у бядзе. — Пячора з музыкай. — У бутэльцы. — А вада ўсё прыбывае…

Індыйскі акіян яскравіўся пад паўднёвым сонцам. Паўднёва-ўсходні пасат дзьмуў неяк няроўна, часам зусім сьцішаўся.

Уздоўж берагу на захад плыла рыбацкая лодка пад косым парусам. Вецер наогул быў спадарожны, але паступова сьціхаў; тады парус бездапаможна хістаўся, і лодка ня рухалася.

Гэта, відаць, вельмі нэрвавала двух тубыльцаў, што сядзелі ў лодцы, бо яны сьпяшаліся і разам з тым пільна сачылі за берагам. Па краёх лодкі ляжаў падрыхтаваны невад, але рыбакі больш цікавіліся берагам, чымся сваім невадам.

— Не падабаецца мне гэта, — сказаў адзін з іх, прыглядаючыся да неба. — Можа быць ці штыль[1] ці шквал.

— Мусіць, спачатку штыль, а потым шквал, — адказаў другі.

І сапраўды, хутка вецер зусім сьцішыўся.

— Нічога ня зробіш, прыдзецца брацца за вёслы, — уздыхнулі рыбакі і схіліліся, каб узяць іх.

Раптам у паветры пачуўся нейкі шум, і над галавой пераляцела чарада рыб. З разяўленымі ратамі, апушчанымі хвастамі, яны

  1. Штыль — зацішша на моры. Шквал — кароткі налёт буры.
 

184