Старонка:Амок (1929).pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

Так і зрабілі. Пачалося гоцканьне, нібы гульня. Некалькі разоў лодка станавілася рубам, вось-вось перавернецца, але не хапала сілы — і зноў прыходзілася пачынаць спачатку. У адзін з такіх момантаў з-пад лодкі вывалілася вясло, якое нейкім цудам затрымалася пад лавамі. Гэтае вясло спаткалі такімі гукамі радасьці, быццам гэта «Саардам» прышоў на дапамогу.

Мужчыны і так былі вельмі змораныя, а гэтая праца выцягнула з іх апошнія сілы. Хацелася піць і таму, што плавалі ў халоднай, чыстай вадзе, смага мучыла яшчэ мацней.

Яшчэ і яшчэ напружыліся і, нарэшце, лодка перавярнулася.

— Ух! — вырвалася з грудзей, і сябры, зачапіўшыся за свае вяроўкі далі сабе адпачынак.

Вады ў лодцы было многа. Небясьпечна было нахіліць яе, каб яшчэ болей не набралася. Ці вытрымае яна аднаго чалавека? Наўрад.

Тады разьмясьціўшыся па бакох, пачалі выліваць ваду рукамі. Марудная была праца. Здавалася, ніколі ніякага знаку ня будзе. Але праз гадзіну Салул ужо мог улезьці ў сярэдзіну. Праца пашла шпарчэй. Праз поўгадзіны ўжо другі ўлез. Там трэці і, нарэшце, апошні.

— Добра яшчэ, што дзіркі пасьпелі заткнуць, — заўважыў Салул, калі ўся вада была выліта.

Да захаду сонца заставалася гадзіны са дзье. Змораныя таварышы паваліліся на дно лодкі і пад пяшчотнымі праменьнямі сонца сагрэліся, высахлі і паспалі. Праз гадзіну прачнуліся бадзёрымі, толькі голад і смага дапякалі.

Пад вечар падзьмуў ветрык з усходу.

— Эх, каб быў парус! — сказаў Салул. — Можна было-б ехаць далей, быццам нічога і ня было. А так, відаць, прыдзецца шукаць прытулку на беразе.

— Гэта будзе вельмі няпрыемна, — прамовіў Гейс. — І высадзіцца цяжка і марудна, і бадзяцца на беразе доўга прыдзецца, і небясьпечна, асабліва, калі ў нас няма зброі. Пакінем гэта на выпадак, калі, нічога іншага не застанецца. А цяпер трэба як-небудзь выкарыстаць спадарожны вецер. Кавалак мачты ў нас застаўся, прывяжам да яго вясло.

— А парус?

— А парус зробім з нашага адзеньня. Вяроўкі дадуць магчымасьць наладзіць гэтую справу.

Сонца ўжо апусьцілася ў мора, калі лодка рушылася ў дарогу. Дзіўны парус, зьвязаны з рознакаляровых кашуляў, штаноў, апраўдаў сябе: лодка рухалася з хуткасьцю каля чатырох кілёмэтраў у гадзіну. Калі сьцямнелася, пад’ехалі бліжэй да берагу і пасоўваліся ўздоўж яго.

— Калі гэтак будзе ісьці ўсю ноч, дык заўтра раніцою даедзем, — размаўлялі маракі. — Што там цяпер робіцца? Дзе «Саар-

 

189