— Гэта-ж Пуан! Наш атрад з Бантаму! Але наўрад ці 50 чалавек з іх мае вінтоўкі. Хутчэй!..
І яны пабеглі наперад.
∗
∗ ∗ |
Вельмі зьдзівіўся голяндзкі атрад, калі ззаду пачуліся стрэлы. Спачатку думалі, што гэта якая-небудзь жменька інсургентаў забралася ў тыл. І сапраўды, спачатку яны ўбачылі нядужа народу.
А калі праз хуткі час далучылася яшчэ 200 чалавек ды перайшлі ў наступ усе сілы інсургентаў, то заставалася толькі ратаваць сваю скуру. А зрабіць гэта было ўжо нялёгка, бо вольным заставаўся толькі невялікі кавалак мясцовасьці на поўначы. Хутка і ён зачыніўся, як нерат. А ў нераце засталося каля сарака «рыб», на чале з «шчупаком», голяндзкім афіцэрам.
Дарэмна кідаліся яны то ў адзін, то ў другі бок: усюды па-за скаламі яны бачылі дым стрэлаў схованага і шматлікага ворага. Кола паступова звужвалася…
— Здавайцеся! — крыкнуў Салул.
Здавалася, салдаты толькі гэтага і чакалі. Ахвотна кінулі вінтоўкі і паднялі рукі.
— Падыходзьце сюды па аднаму!
Падышло 32 чалавекі, ды 4 ляжалі параненыя. Заставаўся толькі голяндзкі афіцэр. Ён трымаў у дрыжачай руцэ рэвольвар і час ад часу падымаў яго, быццам зьбіраючыся страляць ні то ў ворага, ні то сабе самому ў лоб.
— Няварта губіць сябе! — крыкнуў яму Салул. — Мы вас толькі возьмем у палон, каб потым абмяняць на сваіх. Лепш здавайцеся.
Нарэшце, і афіцэр кінуў ад сябе рэвольвэр, а потым і шашку.
Апрача афіцэра, усе палоньнікі былі явайцы. Яны былі рады, што справа скончылася такім чынам і глядзелі на сваіх пераможцаў бяз жаху, але з нейкім вінаватым выглядам.
— Таварышы! — зьвярнуўся да іх Салул. — Вы ведаеце, хто мы і за што змагаемся. Таксама вы ведаеце, хто вы і за каго вы змагаецеся. (Гэтыя словы Сурат сказаў з націскам). У кожным разе, вы нашы браты, — і шкоды мы вам рабіць ня будзем. Хай кожны з вас прыслухаецца да свайго сумленьня і вырашыць: ці ісым дадому — зразумела, бяз зброі, — ці застацца ў нас. Мы пачакаем некалькі хвілін.
Можна лёгка ўявіць сабе, што перажыў кожны з тых людзей у гэтыя хвіліны. Усе яны ў глыбіні сэрца спачувалі сваім самаахвярным братом і жадалі ім посьпеху, але пайсьці на такую «здраду», супроць закону, рызыкаваць карай сьмерці — на ўсё гэта адразу
202