Старонка:Амок (1929).pdf/216

Гэта старонка не была вычытаная

Куды дзець кошык? — ламаў ён галаву. Ці ня выкінуць яго зусім? Але шкада дарэмнай турботы. Трэба-ж гэтыя паперкі распаўсюдзіць. Значыцца, застаецца толькі яму самому ўзяцца за гэту справу.

Мусіць, нячаста здаралася, каб распаўсюджваць проклямацыі ў вялікім горадзе прыходзілася чалавеку, які ня толькі ня ведае гэтага гораду, але наогул незнаёмы з ніякім горадам.

Абмяркоўваючы гэтую задачу, Нонг ухіліўся ўбок і вышаў на пустыр. За пустыром зноў віднеўся горад. Ідучы праз пустыр, ён натрапіў на вядомую нам гармату з хвігаю. Як калісь Тугай-Салул, Нонг і цяпер заўважыў некалькі жанчын, якія прыносілі ахвяры, прыходзілі, адыходзілі або ўрачыста сядзелі.

Прыпыніўся і Нонг. Праз некалькі хвілін, прыслухоўваючыся да гутаркі, ён сьцяміў, у чым тут справа, тым болей, што легенда аб дзьвюх гарматах была вядома і ў яго вёсцы.

Тады Нонг узяў з свайго кошыка пук проклямацый і ўрачыста палажыў яго перад хвігай. Другі пак, каб ня змок ад дажджу, запхнуў у сярэдзіну гарматы.

— Што гэта такое? — зьдзівіліся богамольцы, убачыўшы такую вязвычайную ахвяру.

— Гэта найвялікшая ахвяра, якая толькі можа быць, — з натхненьнем прамовіў Нонг. — Гэта вестка ад Аллаха, што наблізіўся час, калі абедзьве гарматы злучацца, і тады ўвесь народ будзе, вольны і шчасьлівы. Абавязак кожнага разьнесьці гэтыя паперкі па ўсіх куткох, каб усе ведалі волю Аллаха.

Не чакаючы далейшых запытаньняў, Нонг пасьпешна адышоў далей і зьнік, каб яго не заўважылі тыя, каму ня трэба.

І сьвятая хвіга пачала выконваць свае, больш карысныя абавязкі…

Пачатак справы здаваўся Нонгу ўдалым, і ён ўжо больш упэўнена і бадзёра глядзеў на сваю задачу. Ён прыпомніў тады порт, дзе ён быў з Гоно, прыпомніў, што там шмат рабочых, і накіраваўся ў Прыорк.

Але ўдзень, у часе працы, совацца са сваімі проклямацыямі было рызыкоўна. Трэба было чакаць цямна, каб параскідаць іх у такіх мясцох, дзе яны былі-б знойдзены. Нонг з вялікай пашанай адносіўся да сваіх паперак і шкадаваў кожную з іх, каб не загінула дарэмна.

Увечары, бадзяючыся па Прыорку, Нонг вышаў да вялікіх морскіх майстэрняў, ля якіх чуўся стрыманы гоман натоўпу. Падышоўшы бліжэй, ён заўважыў «хвост», які ішоў ад брамы і загінаўся аж у суседні завулак. Чарга складалася выключна з рабочых. Ніхто з іх не стаяў. Усе яны або сздзелі на зямлі, або спалі і, відаць, разьмясьціліся тут надоўга. Да некаторых падыходзілі жанчыны і прыносілі ім страву.

 

210