Старонка:Амок (1929).pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта атрад конных жандараў прыляцеў на дапамогу. Уздрыгануліся паўстанцы, замяшаліся.

— Таварышы! Упярод! Іх толькі трыццаць чалавек! — пачуўся бадзёры голас.

Дан першы ўхапіў вялізны камень і кінуўся да брамы.


Дан першы ўхапіў вялізны камень і кінуўся да брамы.

Але гэтыя трыццаць чалавек разьмясьціліся сярод будынкаў і садоў. Каб абкружыць і выбіць іх патрэбен быў час, а ён быў такі дарагі. Усё-ж такі перавага ў колькасьці была на баку паўстанцаў. Падзяліліся напалам. Адны пашлі супроць жандараў, другія зноў кінуліся на турму.

І калі посьпех быў ужо зусім блізкім, пачулася траскатня кулямёта.

Падышоў значны атрад войска, нават з панцырным аўтомобілем…


∗     ∗

Горад ужо ня спаў.

Коньнікі, аўтомобілі насіліся ва ўсе канцы. Кожнага тубыльца на вуліцы расстрэльвалі. Страціўшы тэлеграфную і тэлефонную сувязь, улада мітусілася і давала процілеглыя загады.

— З Вэльтэўрэдэнам сувязі няма!

— Паўстанцы напалі на дом генэрал-губарнатара!

— У прадмесьці Мэйстэр Корнэліус паўстанцы руйнуюць урадавыя ўстановы!

Вось выбухнуў пажар у адным месцы, у другім. Вось і з Прыорку відаць зарыва. Вось ужо ў розных мясцох зьбіраюцца групы, якія нават уступаюць у бойку з салдатамі. Кожная хвіліна ўзмацняе паўстанцаў. Хутка паўстануць усе пагалоўна, і тады ня хопіць салдат, хоць іх ёсьць многа. Для ўлады патрэбен хуткі і рашучы посьпех у галоўных пунктах. Яна ўжо не зьвяртае ўвагі на стрэлы з розных вуліц і куткоў.

І ў гэты момант разносяцца чуткі што ля турмы паўстанцы разьбіты…

Але пошта яшчэ трымаецца. З усіх вакон адстрэльваюцца героі. На падлозе ўжо валяюцца забітыя і раненыя. Двое з служачых пошты падхапілі зброю і прынялі ўдзел у абароне.

Ва ўсіх надзея, што зараз прыдуць на дапамогу таварышы з турмы, што паўстаўшы народ зальле ўвесь горад.

 

216