Старонка:Амок (1929).pdf/225

Гэта старонка не была вычытаная

Па дарозе голяндзкі афіцэр спаласаваў бізуном чалавек дваццаць тубыльцаў, у тым ліку і жанчын, але ніхто «ня бачыў» ніякага атраду.

Затое атрад атрымліваў весткі аб кожным кроку ворага.

Ля поўдня Гуран парашыў «спаткаць» ворага. У атрадзе налічвалася ўжо 30 чалавек ды і насельніцтва, хоць і бяззбройнае, магло памагчы.

Разьмясьціліся сярод гушчару і пачалі чакаць. Войска ішло досыць нядбала. Яно ня думала, што бяззбройныя сяляне адважацца напасьці на яго.

Першы залп зваліў чалавек 12, а рэшта адразу кінулася наўцекі. За імі вымушан быў бегчы і афіцэр. Адбегшы, яны пачалі адстрэльвацца. У перастрэлцы страцілі яшчэ трох чалавек. Гнацца-ж далей пааўстанцы не хацелі, бо салдаты адступалі туды, дзе астатнія салдаты папраўлялі чыгунку.

Паўстанцы за аднаго свайго параненага атрымалі 15 вінтовак. Але важней за вінтоўкі былі чуткі аб «вялікай перамозе», якія паляцелі ад кампонгу да кампонгу.

Праз гадзіны тры ззаду пачуўся тупат, і сярод пылу неспадзявана паказалася чалавек 40 коньнікаў. Хавацца было ўжо позна. Прыходзілася пачынаць бойку. Кавалерысты зьлезьлі з коняй. Паўстанцы рассыпаліся, і пачалася перастрэлка.

Абодва бакі, схаваўшыся за дрэвамі, ня дужа шкодзілі адзін аднаму. Але час ішоў, і ня было ніякага выніку. Потым заўважылі, што двое салдат селі на коняй і галёпам паехалі назад.

— За дапамогай паехалі, — сказаў Гуран. — Гэта нам нязручна. Трэба было-б адарвацца ад іх.

— Але як тут адарвешся, калі яны, асабліва з коньмі, маюць магчымасьць увесь час вісець у нас над каркам, — заўважыў другі.

— Хай тады чалавек дзесяць з нас паспрабуе зайсьці ім у тыл і напасьці на коняй, — прапанаваў Нонг.

Праванова была слушная. Зараз-жа дзесяць чалавек, на чале з Нонгам, пашлі назад, а рэшта ўзмацніла страляніну.

На поўкілёмэтра ззаду быў кампонг. Нонг накіраваўся туды. Вёска здавалася бязьлюднай, аніводнага чалавека не знашлі ў ёй. Пустыя халупы туліліся між дрэў, як халупа Нонга ў яго кампонгу.

Але праз некаторы час з гушчару адзін за адным пачалі зьяўляцца мужчыны. Хутка вакол сабралася іх чалавек пяцьдзесят.

Нядоўга прышлося ўгаварваць іх, каб яны памаглі.

Праз некалькі хвілін 60 чалавек завярнулі ў бок і зьніклі ў зарасьніку. Няма чаго і казаць, што мясцовыя жыхары, па добра

вядомых ім сьцежках, хутка вышлі ў тыл кавалерыстым. Недалёка ад дарогі стаялі 40 коняй, а ля іх 8 чалавек. Наперадзе чулася страляніна…

 

219