Старонка:Амок (1929).pdf/39

Гэта старонка была вычытаная

гразьзю, толькі горшай, чалавечай. Усюды былі разьвешаны пялёнкі і іншае лахмоцьце.

Усё гэта парылася пад пякучым сонцам, якое стаяла акурат над галавой. Горш-жа за ўсё, што расьліннасьці амаль зусім ня было ў гэтым кутку. Ужо на што яна буяе ў гэтым краі на кожным кроку, але тут людзкая гушчара перамагла нават яе. І ня дзіва: каля 300 тысяч народу жыве ў Батавіі, а вялізных шматпавярховых камяніц у ёй куды менш, чымся ў эўропэйскіх гарадох.

І толькі блізкасьць мора, якое асьвяжае паветра і не дапушчае гарачыні падымацца звыш 35°, — дае магчымасьць сяк-так жыць у гэтым пекле, або раі (усероўна, так і гэтак можна назваць гэты дзіўны край).

Тугай падышоў да аднэй хаты, таксама беднай, але крыху большай і лепш дагледжанай. Нават некалькі бананаў расло ля яе.

Насустрач Тугаю выйшаў мужчына гадоў 35, малаец, але ў штанах і сіняй расшпіленай блюзе. Увесь яго выгляд сьведчыў, што ён быў больш кваліфікаваны і вопытны рабочы, чымся звычайная малайская бедната.

— Прыехаў? — запытаўся ён у Тугая.

— Прыехаў.

— Усё добра?

— Лепш ня трэба. Зьбяруцца сёньня?

— Будуць усе. Ідзем пагаворым! Прыйдзецца пачакаць да цямна. І яны ўвайшлі ў хату.


III. САПСАВАНЫ БАЛЬ.

Некалькі рысак з колёніяльнай дзейнасьці голяндцаў. — Кававыя пляны ван-Дрэкера і спачуцьцё ван-Гука. — Баль у генэрал-губарнатара. — Каляровыя паны. — Слава мічмана ван-Хорка. — Мядовыя словы і бомба.

«Пэрл голяндзкай кароны» — так звычайна завуць Яву ў Эўропе. Цікава толькі, што сама карона 33 т. кв. клм., а «пэрл» на ёй — 133 тысячы, а разам з усімі іншымі пэрламі (Суматра, Цэлебэс, Борнэо, Новая Гвінэя) будзе больш за 2 мільёны кв. кілёмэтраў. Насельніцтва ў самой Голяндыі 8 мільёнаў, а на Яве — каля 40[1], у тым ліку саміх голяндцаў ня больш за 100 тысяч.

Як-жа такая маленькая карона здолела прычапіць да сябе такі вялікі пэрл?

Справа звычайная, гандлёвая. Пачалася яна з 1598 году, калі была заснавана Ост-Індзкая кампанія капіталістых з 6 мільёнамі гуль-

  1. Ва ўсіх голяндзкіх колёніях — мільёнаў 55.
 

37