Старонка:Амок (1929).pdf/40

Гэта старонка была вычытаная

дэнаў[1]. Прадпрыемства было зусім прыватнае і мела сваёй мэтай толькі гандаль.

Кампанія будавала ў розных мясцох «факторыі» — склады тавараў, палюбоўна дагаворвалася з мясцовымі князькамі. А потым і без палюбоўнасьці пачала запускаць свае кіпцюры ўсё глыбей і мацней. Дзеля гэтага кампанія мела нават сваё ўласнае войска. А калі жыхары ўбачылі, што мірныя гандляры робяцца ўладарамі і захацелі сапхнуць няпрошаных гасьцей, — тады ўжо прыйшла на дапамогу сама «карона». Краіна была абвешчана ўласнасьцю Голяндыі, зьявіліся губарнатары, генэралы, гарматы; пачаліся расправы са «здраднікамі».

А «здрады» бывалі розныя. Напрыклад:

У Эўропе падаражэў перац, за яго плацяць вялікія грошы. І вось даецца загад, каб насельніцтва палову сваёй зямлі засаджвала выключна перцам. Але некалькі чалавек засадзілі яго меней. Злачынства выкрылі, — і на другі дзень некалькі вёсак былі спалены, а ўсё насельніцтва іх, да апошняга чалавека, было зьнішчана.

Але гэта было даўно, гадоў 200 назад. Пазьней забівалі ня ўсіх, а толькі вінаватых; абавязковыя засевы зьмяншаліся да аднэй трэцяй часткі зямлі, потым — да аднэй пятай, а цяпер і зусім скасаваны.

Але было-б несправядліва казаць толькі аб зьверскіх учынках голяндцаў. Маюцца помнікі і культурнай працы іх. Так, праз усю выспу, ад Батавіі да Сурабайі, на працягу 800 клм. праведзена дасканалая шаша, якая каштавала ўсяго толькі сьмерці якіх-небудзь тысяч сто бурых людзей, а грошай ня страчана ніводнага гульдэну.

Аднак-жа і тут трэба адзначыць, што гэта было даўней, калі панаваў кулак, а цяпер пануе гульдэн, і справа ідзе іншым парадкам. Толькі мэта застаецца тая самая: выціснуць з пад’уладнага «дзікага» народу як мага болей грошай. За апошнія гады Голяндыя такім чынам выціснула 2 мільярды гульдэнаў.

Якім-жа спосабам жменька чужакоў трымае ў сваіх руках шматмільённы народ? Дзеля гэтага існуе шмат спосабаў. Найбольш карысна цемра народная, таму на асьвету «белых» выдаецца ў год 38 мільёнаў гульдэнаў, а на цёмных — 17 мільёнаў. Падлічэце самі, колькі выпадае на адну белую і на адну цёмную душу.

Другі памочнік — беднасьць. Сярэдні прыбытак явайца — 15 гульдэнаў у год, на нашыя грошы — адзін рубель у месяц. Пры гэтым абядненьне так добра ідзе, што сярод явайцаў нават зусім няма буржуазіі. Але трэба памятаць, што такі памочнік можа быць карысным да пэўнага часу, пакуль бедната ня прыдзе да адчаю і ня ўбачыць, што ёй няма чаго траціць, апрача сваёй беднасьці.

Затое вельмі карысны для ўлады мясцовыя паны, розныя былыя князькі. Усе яны атрымліваюць ад улады значную пэнсію «за

  1. Гульдэн — каля 80 кап. У той-жа самы час такая-ж самая ангельская кампанія (з такою самаю назвай) заграбала Індыю.
 

38