Старонка:Амок (1929).pdf/45

Гэта старонка была вычытаная

той самы, што і ў Гаазе, Вене, Лёндоне, Парыжы. І той самы ніжэйшы народ стаіць там на вуліцы і з зайдрасьцю пазірае, як весяляцца паны.

— Гляджу я на ўсё гэта і дзіўлюся, — пачуўся збоку голас ангельскага консула: — што сабе думае голяндзкая ўлада? Праз дзесяць-дваццаць год не застанецца аніводнага чыстакроўнага белага чалавека. Усё пяройдзе ў рукі бурых, жоўтых, кававых і іншых каляровых стварэньняў. І як голяндцам ня сорамна вадзіцца з гэтымі кававымі генэраламі і чыноўнікамі? У нас-бы іх і на парог ня пусьцілі, а тут яны роўнапраўныя. У нас, калі ангелец возьме сабе каляровую жонку, яго ўжо ня прымуць ні ў адным прыстойным доме. А тут, у доме самога генэрал-губарнатара цэлы зьвярынец.

— Яно так, — адказаў другі чалавек, відаць францускі консул: — — Ці ведаеце, прыём і паводзіны вашага генэрал-губарнатара але пакуль што ніякай шкоды ад гэтага для голяндцаў мы ня бачым. У працягу ста гадоў мы ня бачылі аніводнага сур’ёзнага паўстаньня. Бачачы сваіх, народ задаволены ўладай. Гэтыя каляровыя можа больш карысны для голяндзкай улады, чымся свае белыя.

— Мы таксама карыстаемся каляровымі, але гэта ня значыць, што мы павінны мяшацца з імі.

Нехта падышоў, і размова спынілася.

Калі ван-Дрэкер вярнуўся ў залю да ван-Гука, з ім гутарыў бэльгійскі консул.

куды пышней і ўрачысьцей, чымся нашага караля, — казаў консул.

— Не забывайцеся, — усьміхнуўся ван-Гук, — што генэрал-губарнатар якраз і замяшчае асобу нашае каралевы, і ўсё, што належыць ёй, тутака пераносіцца на яго. А па-другое, у гэтай дзікай краіне неабходна трымаць сьцяг улады на належнай вышыні.

— Праўда, — згадзіўся консул, — затое можна зазначыць, што ніводная дзяржава не дасягнула ў сваіх колёніях такіх посьпехаў, як голяндцы на Яве. Разьвіцьцё прамысловасьці, культуры, роўнапраўства (і ён паказаў рукою на мэтысаў), — усё гэта падняло краіну і стварыла спакойныя ўмовы жыцьця як для голяндцаў, таксама і для тубыльцаў. Вось чаму вы не адчуваеце тых трывог і небясьпекі, якія пагражаюць іншым дзяржавам ў іх колёніях.

— Так, наш народ ціхі і спакойны, — падцьвердзіў ван-Гук.

— Але-ж я чуў, — умяшаўся Дрэкер, — што існуюць нейкія незадаволеныя партыі: Сарэкат-Іслам, Сарэкат-Райят, нават комуністычная партыя.

— Ну, гэта толькі гульня, — засьмяяўся ван-Гук, — усюды знойдзецца некалькі нездаволеных людзей, а задаволіць іх заўсёды можна… дармовым памяшканьнем.

І ён гучна зарагатаў, задаволены сваім жартам. Падтрымаў яго і консул, усьміхнуўся і Дрэкер.

 

43