Гэта старонка была вычытаная
Асноўныя факты і матэрыялы, на якіх пабудавана гэтая кніга, атрыманы намі непасрэдна з Явы і Голяндыі ад нашых таварышоў-эспэрантыстых.
Найноўшую літаратуру паведаміла «Научная Ассоциация Востоковедения при ЦИК СССР» у асобе вучонага сакратара т. Мышкоўскага, якому прыношу шчырую падзяку.
Апрача таго, выкарыстана ўся ранейшая літаратура і артыкулы ў розных газэтах і часопісах (у тым ліку і замежных).
Хоць і немагчыма было сабраць усе патрэбныя матэрыялы, хоць часам і адчуваўся недахват іх, але ў кожным разе ў кнізе сабрана сапраўдных фактаў (нават у дробязях) значна болей, чымся можа дапусьціць кожны чытач.
Аўтар.
Кастрычнік 1928 г.
Менск.