Старонка:Амок (1929).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

Тады рэгент устаў, агледзеў народ і сказаў:

— Дзеці майго народу! Засмуцілася сэрца маё, калі я пачуў, што вы пашлі супроць закону. Сорамна мне, старому, глядзець у вочы нашым дабрадзеям. Два злачынствы вы зрабілі: па-першае, падпалілі плянтацыю, а па-другое, адмовіліся ісьці тушыць пажар.

— Мы не падпальвалі! Мы ня ведаем, хто падпаліў! — пачуліся галасы.

— Усёроўна, — перабіў рэгент: — калі злачынца і будзе знойдзены, вы ўсе адказваеце за страту, тым болей, што вы адмовіліся ісьці тушыць.

— Мы не адмаўляліся, — сказалі некалькі чалавек.

— Ва ўсякім разе, — казаў далей рэгент, — па закону, які вам усім добра вядомы, адказнасьць за страты павінна несьці ўся дэза. Гэта значыць, што арандаваная зямля затрымліваецца на адзін сэзон бяз усякай платы. На гэты-ж самы сэзон забіраецца зямля і ў тых, хто ў арэнду яшчэ не аддаў. Гэта ёсьць самая мяккая кара. Але, гэтага мала. Не дзеля гэтага я прыехаў да вас. Я хачу вас папярэдзіць…

Уверсе нешта храснула, — і праз міг на галаву рэгента зьляцеў плод. Глухі моцны гук, — і плод разьляцеўся на пяць кавалкаў. Востры няпрыемны пах, падобны да паху гнілога часнаку, напоўніў паветра.

Рэгент крыкнуў, пахіснуўся, а на чалме зачырванеліся плямы крыві. Крык зьдзіўленьня, жаху, а часткай і сьмеху вырваўся з усіх грудзей. Рэгента падхапілі, пасадзілі на крэсла. Паднялася мітусяніна, пабеглі за вадой, пачалі абмываць кроў, а потым пасадзілі яго на воз, дзе ехалі яго слугі, — і ўсе незапрошаныя госьці паехалі туды, адкуль прыехалі.

Як ні засмучоны быў народ, але ня мог ўстрымацца ад сьмеху. Агульны рогат пракаціўся па кампонгу, дасягаючы да вушэй прадстаўнікоў улады.

Такія здарэньні часта бываюць тут. Жыхары Банд’ю памятаюць нават сьмерць чалавека ад такога выпадку. І сапраўды, гэта штука вельмі небясьпечная. Уявеце сабе вялізную прадаўгаватую дыню, якая ляціць з вышыні мэтраў 20. Але гэта яшчэ ня ўсё: уся гэта дыня ўкрыта вельмі крэпкімі і вострымі калючкамі, даўжынёю ў сантымэтр. Ня дзіва, што рэгент скрывавіўся і самлеў.

Сьмех сьмехам, але справа жыхарства Банд’ю была дрэнная. Праўда, нічога новага і неспадзяванага ў гэтым ня было[1], але ўсё-ж такі патрэбен быў час, каб прывыкнуць да няшчасьця. Бо цяпер ужо

ў працягу некаторага часу жыхарству цалком прыдзецца жыць на заработкі ў Більбо. Ну, а калі ўсім працы ня хопіць? Калі Більбо зро-

  1. У 1918 г. на цукровых плянтацыях Явы было ўсяго 1473 пажары.
 

54