Старонка:Амок (1929).pdf/60

Гэта старонка была вычытаная

гульдэнаў. Прыемна было і Більбо атрымаць кавалак зямлі, які так перашкаджаў яму. Задаволены быў і лура, які за свой клопат атрымаў ад Більбо ўзнагароду. А ў дэзе стала меней яшчэ на адну гаспадарку.

Дарога то ўздымалася на ўзвышшы, то спускалася ў лагчыны, — і ўсюды капаўся народ, усюды пад дрэвамі туліліся кампонгі. Уся краіна здавалася аднэй суцэльнай вёскай. Нездарма гушчыня насельніцтва складае тут 700 чалавек на адзін квадратовы кілёмэтр, у той час, як нават у найболей заселеных мясцовасьцях Заходняй Эўропы яна не перавышае 400 чалавек.

Кожны кавалак зямлі старанна апрацованы, галоўным чынам, пад рыс. Як вядома, рыс садзяць расадай у ваду, або інакш сказаць, пасадзіўшы, заліваюць вадой. І вось явайцы ўмудрыліся нават па бакох гор зрабіць такія палі-сажалкі. Яны разьмяшчаюцца тэрасамі, адно над другім, агароджаны вузенькімі грэблямі, і вада паступова залівае верхнія, потым ніжэйшыя. Уся гэтая справа дасканала разьмяркована. Дажджавая вада зьбіраецца ў адно месца і разьмяркоўваецца па пэўнаму пляну.

Быў час жніва. Народ у сьвяточных адзеньнях зьбіраў ураджай. Адны адразалі па каласку і зьвязвалі ў пучкі, другія на карамыслах, як у нас ваду, адносілі гэтыя снапы дадому. Кожная зернятка ўлічвалася. Клапаціліся і пярэстыя птушкі-рыжоўкі, але супроць іх была організавана складаная тэхніка: на палёх былі пастаўленыя колікі, на іх паначапляна рознае рызьзё, ад яго працягнуты ніткі; потым былі пабудованы маленькія шалашыкі, а ў іх сядзелі дзеці, якія ўвесь час краталі ніткі, каб пудзіла рухалася і адганяла птушак.

Сям-там відаць былі прадпрыемствы каліталістых: плянтацыі чайныя, кававыя, какававыя, хінавыя. Гэтая апошняя расьліна прывезена сюды з Паўднёвай Амэрыкі, і так тут добра пачала расьці, што цяпер Ява вырабляе хіны больш за ўвесь сьвет.

Па дарозе на кожным кроку трапляўся «рэсторан». Кітаец ставіў дзе-небудзь пад дрэвам два маленькіх столікі: на адным неяк прыладзіў жароўню, якую разьдзімаў лістамі, накшталт кавальскага меху; на другім стаяў гатаваны рыс і розныя прысмакі да яго. Прысмакаў шмат; ад некаторых у нас вочы павылазілі-б на лоб, але тубыльцы вельмі любяць іх. Заместа талерак лісьце. Нонг адчуваў сябе вялікім панам, бо меў грошы, і мог паабедаць у такім рэсторане.

Ля поўдня пачалася звычайная навальніца, якая на Яве ў кожныя 100 дзён бывае 61 раз. Але нашага падарожніка гэта не палохала, бо ён заўсёды мог перачакаць дождж пад страхой і пераначаваць таксама.

Так ішоў Нонг два дні. Спачатку ён адчуваў сябе вясёлым, вольным, але чым далей, тым часьцей сьціскалася яго сэрца. Куды ён ідзе? Чаму? Што яго там чакае? Што ён там знойдзе? Ці ня лепш было-б застацца на месцы? Ён чуў, што туды ўцякаюць людзі, але дасканала нічога ня ведаў. Спадзяваўся толькі, што там ён знойдзе

 

58