Старонка:Амок (1929).pdf/61

Гэта старонка была вычытаная

куток, дзе не пануюць белыя, і знойдзе таварышоў, з якімі можна будзе весьці барацьбу супроць прыгнятацеляў.

На другі дзень, пад вечар, ён увашоў у вёску, дзе мерыўся пераначаваць. Неспадзявана ён заўважыў наперадзе эўропэйца, які нібы шпацыраваў па кампонгу. Відаць было, што ён нікуды не сьпяшаецца, да ўсяго прыглядаецца.

Відаць, і жыхары нячаста бачылі эўропэйца, бо з цікавасьцю пазіралі на яго з розных кутоў.

Вось насустрач едзе воз на двух колах, запрэжаны «сапі». На возе «капок» — бавоўна з асобнага малайскага дрэва. Убачыўшы эўро-

…Гроана засоп і… кінуўся на бэлага разам з возам.

пэйца, сапі занепакоіўся, грозна засоп і… кінуўся на белага разам з возам. Эўропэец спачатку падумаў, што вол чагосьці спудзіўся, але зараз-жа прышлося пераканацца, што ён нясецца проста на чалавека. Той адскочыў у бок, — сапі за ім; у другі бок, — і вол за ім.

— Пэганг! Пэганг! (Стой! дзяржы!), — крычаў ззаду спалоханы гаспадар, але разьюшаны бык насіўся за белым, нібы сабака, і гатоў быў ужо прыперці яго да плоту. Але тут Нонг ухапіў жменю пяску, сыпнуў валу ў вочы і затрымаў яго. Сапі спыніўся, але ўсё косіўся на чужака. Падбег гаспадар, ухапіў вала, пачаў прасіць выбачэньня і паехаў далей.

— Што гэта такое? — абурана запытаўся Піп (гэта быў ён) на ламанай малайскай мове.

 

59