Старонка:Амок (1929).pdf/80

Гэта старонка была вычытаная

І вось утварылася становішча, якое было-б нават сьмешным, каб ня было нагэтулькі небясьпечным. Насарог апынуўся між двума дрэвамі, за кожным з каторых хаваўся яго вораг, і ён пачаў кідацца то да аднаго, то да другога. Часам ён так круціўся вакол якога-небудзь з іх, што жудасна было глядзець, але ўсё-ж такой вялізнай і нязграбнай жывёліне немагчыма было злавіць чалавека, які, трымаючыся за дрэва, мог спрытней пераходзіць з аднаго на другі бок.

Але напружанасьць у людзей была такая вялікая, што каб так працягнулася доўгі час, дык не хапіла-б моцы. На шчасьце, «працавалі» па


Насарог апынуўся між двума дрэвамі.

чарзе, і тады адзін мог адпачыць. Нарэшце насарог змарыўся, спыніўся між дрэвамі і толькі пазіраў то ў адзін, то ў другі бок сваімі налітымі крывёю вачыма. Пара ішла ад яго цела, дыхаў і соп ён, як кавальскі мех.

Тады пачалі супакойвацца і нашы небаракі-паляўнічыя. Яны ўбачылі, што непасрэдная небясьпека мінула, што ў такім становішчы насарог ім ужо нічога ня зробіць. Нават добры гумар вярнуўся.

— А што далей будзем рабіць, брацішка Нонг? — весела крыкнуў Піп.

— Мусіць, чакаць, — адазваўся той з-за свайго дрэва.

Гэтыя гукі напомнілі насарогу аб яго ворагах, і ён зноў узяўся за сваю працу. Хоць і ўпэўнены былі людзі ў сваёй небясьпецы, але на справе гэта было ня так проста. Насарог нібы паразумнеў і ня бегаў ужо вакол дрэва, а схіліўшы галаву бокам, стараўся дасягнуць ворага сваім страшэнным рогам. Колькі разоў стукаўся рог аб дрэва зу-

 

78