ставаць бога сьвятою крывёю. Але вось бяда: крыві ў факіра бадай зусім ня было.
З вялікім усілкам выціснулі кроплю і… цуд адбыўся.
Раптам засьвяціліся ў бога усе трое вачэй і нават пачалі рухацца. Разам з тым з аўтара, нібы з коміна, паваліў густы, чорны дым.
Народ радасна пачаў пець, крычаць: «Гіранг-Ту-Ун!».
І вось здарылася нешта зусім незразумелае нават і для Піпа: у дыме пачаў вызначацца нейкі вобраз. Мільгануў раз, мільгануў другі і нарэшце спыніўся ў паветры, сярод дыму, нібы здань. Ён хістаўся разам з дымам, то расплываўся, то выразьнеў і паступова прымаў чалавечае аблічча. Мільганула доўгае адзеньне, потым строгі голены твар. Нават можна было пазнаць, што гэта мужчына гадоў пад 40. На галаве яго быў цюрбан, з яго высоўваўся нібы султан (пушысты пук пер’я), а пад ім яскравіўся, відаць, брыльлянт. Праўда, усе гэтыя адзнакі можна было злавіць з перапынкамі, часткамі, бо вобраз увесь час хістаўся. Але ў канцы канцоў факт заставаўся фактам.
«Што гэта такое?!» — дзівіўся Піп. — «Мусіць, гэта факір нарабіў!»
Але, зірнуўшы на яго, Піп павінен быў пераканацца, што факір тут ні пры чым.
Ён сядзеў сабе збоку, нібы сонны, і нават ні на каго не глядзеў. А такія справы гэтак ня робяцца.
Самае цікавае для Піпа было ў слове «Гіранг-Ту-Ун», якое так часта выклікалася прысутнымі. Піп прыпомніў, што ён недзе чуў гэтае слова. Здаецца, Хаон казаў, што гэты Гіранг-Ту-Ун ёсьць кіраўнік бадувісаў. Але няўжо-ж гэтая здань у дыме і зьяўляецца кіраўніком?
«Нездарма гэтыя захавальнікі вядуць сваё пахаджэньне ад старадаўняй індускай рэлігіі, — разважаў сам сабой Піп. — Яны захавалі тут такую чартоўшчыну, якой, мусіць, нідзе больш ня знойдзеш. Усю гэтую сцэну, рухі ідала і іншую мэханіку ўразумець яшчэ можна. Але гэтага правадыра ў дыме»…
Раптам зьявішча зьнікла. Вочы ідала патухлі, засталося толькі тое самае невядомае поўсьвятло. Цырымонія скончылася. Народ пачаў разыходзіцца.
— Здаецца, чужаземец добра адчуў усю веліч нашага цырымоніялу, — прамовіў адзін жрэц свайму таварышу.
— Здаецца. Я за ім сачыў, — адказаў той.
Піп сапраўды вярнуўся дадому з вялікім уражаньнем. Уся гэта нязвычайная таемная цырымонія, гэта векавая цярква і ідал, адрэзаны ад ўсяго сьвету народ, — усё гэта выклікала ўспаміны аб розных старадаўных казках. Крыху сьмешна была іх няхітрая мэха-
94