— А сколькі даюць у дзень касцу? У пані, мусі быць, ішчэ шмат сена ня скошэна.
— Касцо́м цяпер добра плацяць і чатыры злотых, а то ішчэ з дзісяткай і панскі харч.
— Ну, цяпер аблічыце, маці: Сьцёцка страціў час, збіраючы: каменьне, паехаў да места — страціў блізка цэлы дзень разам с канём і возьме, нават, калі пашэнціць, ня больш таго, што зарабіў бы адзін без каня ды ішчэ прахарчыўся бы. Вось ўжо у нас, у Амэрыцэ, ні водзін чэлавек так ня зробіць.
Дзьверы ў хату атчыніліся і ўбеглі два хлопчыкі 6—7 гадоў, зараз жа сціхлі і застанавіліся ля парогу.
— Сьцепкавы дзеткі? запытаў Гарасімовіч, скіўнуўшы на іх галавой.
— Ну, дзень добры, дзеці! Не пужайцеся: я ваш дзядзька — Юрка; гэта ваша дзядзіна Мар’яна.
Міколка подышоў да дзяцей і падаў старшаму руку; той адвярнуўся і зачаў разгрэбаць попел у прыпечку.
Пятрусь — гаварыла Алёна, чагож ты саромеішся? гэта ж ваш брат Міколка. Мар’яна дастала цукеркі і падала дзецям. Абыдва хлопчыкі скоса глянулі, вырвалі цукеркі і ізноў адвярнуліся.
— Гдзеж гэта вы былі, дзеці, калі я прыехаў? спытаў Герасімовіч.
— Купацца хадзілі! разам атказалі дзеці. Алёна пагледала то на Міколку то на Пятруся з Янкай.
— Родных братоў дзеці, казала яна да сябе, а як ня падобны адзін да аднаго!
Міколка падыйшоў сьмела, як стары надае руку, глядзіць проста у вочы, а нашы вясковые, як тые трусікі.
— Яе тут брудна у вас, маці, казаў, аглядаючы хату Гарасімовіч: сколькі бруду на палацях, за печкай! Па кутох павуціньне! Падлогі у вас, праўда, нема, а ўсёж такі маглоб быць чысьцей; абалонкі (шыбы) ад вялікадня ня мыты.
— Эх, мой ты Юрачка! гдзе тут нам думаць аб чыстаце?