века. А скажы, гдзе Амільян? цяпер хтось другі тут на станьціі звоніць!
— Нема Амільяна; ужо трэці год, як памёр!
— Памёр? вечны пакой яго душы! Ну! казаў далей Гарасімовіч, падаючы руку Рыгору, будзь здароў; еду да дому; будзіш у Пятроўшчыне — заходзь, многа аб чым ёсьць гаварыць.
Борух з балаголай ужо чэкаў. З будкі выглядала якаясь маладая жыдоўка.
— Борух! загаварыў Гарасімовіч — штож гэта? я думаў, што мы адны паедзім; нас с табой чецьвёра, столькі багажу, а конь адзін. ды, як ўважаю, саўсім не асілак.
— Гэрст?[1] мой конь слабы? запытаў з агромным задзіўленьнем Борух. А як жа Борух ужо трыццаць гадоў возіць ніхто йшэ ніколі не казаў, што коні ў Боруха кепскіе? Кал гэта кабета з намі якую вярсту праедзе, дык толькі тэй бя-
— Што́ яна дужа важыць, такая маладая, дэлікатная кабета? Ей трэба на шабас, тут блізка. Ехаць ешчэ весялей, калі людзей больш:
— Ты ешчэ можэ назбіраіш жыдоў і павернуцца нельга будзе?
— Якіх жыдоў? што ты? з абразай у голасе гаварыў Борух. Ціж жыды каменьня, што на дарозе валяюцца? Нікого больш ня будзе! Нашто шмат: гэта і зноў кепска,--бурчаў жыд, усаджываючыся на перадку.
Жыдоўка паціснулася, сяк-так селі. Спачатку ехалі гасьцінцэм, па добрай дарозе, між старых у два рады з кожнага боку бяроз, але ў скорасьці Борух зьвярнуў на старану. Пашоў пясок. Конь ледзь цягнуў балаголу. Борух ужо ішоў пеш’ю і нават ад часу да чату браўся за атасу́, каб памагчы каню.
— Здаецца, тут быў лес, калі я выежджаў, зачаў Тарасімовіч.
- ↑ Чуіш?