бульбу, бо не хацелі сеяць яе... Дык ведаеш: Шкулік узяў блёкнот ды пачаў даваць пытаньні лектару: якая цана была тады на бульбу, які быў процант няпісьменных, колькі было беспрацоўных? А лектар ні бэ, ні мэ на гэта. А мы ...
Апошнія словы я ледзьве пачуў. Крэйна, мабыць, мірганула, што я тут і зьяўляюся перашкодай для вядзеньня інтымных размоваў.
Добра! — падумаў я. Цяпер я троху ведаю, што вы за птушачкі. У справу ўнесена грунтоўная яснасьць. Ці не распачаць змаганьне на два фронты?
Ад гэтай думкі ў мяне зрабіўся вельмі вясёлы настрой і адпаведная тэмпэратура ўва ўсім целе. О, як добра жыць, быць здаровым, поўным энэргіі й мужнай сілы!
У гэты момант я нават і ня ведаў добра, што я буду рабіць, але для мяне адно было вельмі зразумелым: неабходна ўзмацніць агонь па гэтым сэктары, неабходна зрабіць вылазку ў гэтым кірунку...
Я хутчэй пачаў апранацца, пырснуў вадой на свой твар і шпаркімі крокамі вышаў на двор.
Двор быў чысьценькі, абгароджаны частаклетам. Быў добры садзік і зь яго плыў лёгкі пах чарэмхі. Прыемнае хваляваньне ў крыві выклікаў гэты пах.
Я сеў на лавачцы каля саду і зрабіў належны выраз на маім абліччы.
Супроць лавачкі было вакно Крэйны, і мне хацелася, каб яна зірнула на мяне. Я галаву накіраваў троху ў бок, сьціснуў губы, прымружыў вочы, надаўшы ім выраз нейкага лёгкага суму. Аднэй рукой я абапёрся на калена, а другую, як быццам зьнясілены, спусьціў дадолу.
Праз хвіліну мая тактыка мела бліскучыя вынікі. Ваконца Крэйны ціха, бяз шолаху, адчынілася, і з боку яго высунуліся дзьве дзявочыя постаці, якія разглядалі моўчкі мяне.
Няхай жыве мая асоба! — радасна думаў я. Першы крок зроблены. Цяпер толькі трэба дэталізаваць праграму чыннасьці і вызначыць, так сказаць, арганізацыйныя формы нямінучага працэсу. Сягоньні-ж трэба падумаць аб гэтым, як прыду з канцылярыі.
Я ўстаў зь месца, цяжка ўздыхнуў, нібы ў мяне вялікае,