схапіўшы лоўкім манерам пад пашкі абедзьвюх дзяўчын, адразу зьмяніў кірунак свае хадзьбы разам з намі.
Крэйна пазнаёміла:
— Гэта тав. Шкулік Зізь, касір рабкопа і кіраўнік драмгуртка.
Я зірнуў на Зізя. Хударлявы, чарнамазы хлапец, зь вельмі кучаравымі згуртаванымі валасамі, але такімі вялікімі, што на галаве нібы сядзела сароччае гняздо. У яго былі бегаючыя бліскучыя вочы, чырвоныя бэконныя губы і крыклівы, тлумна-вясёлы голас.
Шкулік засыпаў:
— У мяне да вас прапанова і нават загад. Вы ведаеце, што заўтра будзе?
— Што будзе? Сьвята будзе.
— Гэта ўсе ведаюць, нават эмбрыёны. А ці ведаеце, мы заўтра наладжваем грандыёзную маёўку ў лесе.
— Аб гэтым мы ня чулі! — зацікаўлена ў вадзін голас прызналіся дзяўчаты.
— Дык вось, я прапаную вам запісацца ў мяне. Ганеце адзін рубель з вашага чароўнага рыла.
Мяне гэта як сярпом разанула. Паколькі ў маіх руках цяпер асноўныя спрунжыны культуры ў раёне, дык павінен-жа я наглядаць, каб людзі былі ветлівы, абыходлівы і ня выходзілі зь межаў прыстойнасьці.
Я зрабіў незадаволены выгляд і зьнішчаюча зірнуў наЗізя. Крэйна зразумела:
— Яго сумазбродзьдзе даўно з глуздоў зьехала! Усё Шкуліку дазволена, усё з рук сходзіць.
Як здалося мне, Крэйна нават мяккімі вачыма, як маці, зірнула на Шкуліка, і мне было зайздросна.
— Не, мае глузды ўсе дома — адгрызнуўся Шкулік і, нядоўга думаючы, ушчыкнуў Крэйну. Гэты выбрык ён правёў пад акампанімэнт уласнага голасу:
Як мой мілы ушчыкнуў,
Маё сэрца здрыгануў.
Крэйна мякка шляпнула ято па патыліцы. На дапамогу зьявілася і Зоя, якая, відаць, яшчэ раней атрымала ад Крэйны адпаведныя дырэктывы і працавала па мэтаду індывідуальных заданьняў. Не саромлячыся мяне,