Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная
— 53 —

Крэонт

Аб ёй ўжо не кажы, памерла ўжо яна.

Ісмэна

Няўжо заб‘еш нявестку сына ты свайго?

Крэонт

Зямельку каб гараць, палёў ты знойдзеш шмат.

Ісмэна

Ня знойдзеш ты суладзьдзя, што было між іх.

Крэонт

Я злую жонку сыну даць майму ня хочу.

Антыгона

Ох, мілы Гэмон, бацька як зьняважвае цябе!

Крэонт

Абрыдла мне ўжо ты з тваім каханьнем разам

Корыфэй

Няўжо разлучыш з ёю сына ты свайго?

Крэонт

Магіла, сьмерць, вось хто разлучыць іх!