Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная
— 55 —

Антыстрофа 1-я

Я бачу, як ў дом Лабдакідаў бяда ідзе за бядою,
Спрадвеку йдуць ад продкаў яны да патомкаў
Вызваліць ўнукаў ня можа дзед, бо ярасьць багоў
Іх гоніць, гоніць без канца.
Корань апошні быў ў Эдыпа родзе,
Над ім зазьяў як быццам промень сонца
І зноў крывавы серп падземных
Багоў яго зьнішчае,—
Шаленства ў словах, як і ў думках.

Cтрофа 1-я

Якая моц людзей магла-б
Моц тваю зламаць, Зэвэс?
Над ёю нават сон—ўладар бясьсільны,
І месяцы, што няўтомна
Бягуць. Ня ведаеш старасьці ты
І ў ясным бляску Олімпа[1] пануеш.
Над намі-ж цяжыць адзін закон,—
Ён быў, ён ёсьць, ён будзе:
Ў жыцьці чалавека няма
Нічога пэўнага, апроч няшчасьцяў.

  1. Олімп—найвышэйшая гара ў Грэцыі (у Тэссаліі), на якой жылі найгалоўнейшыя багі.