Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/83

Старонка праверана
— 79 —

Граха я не баюся, бо я добра ведаю,
Што чалавек ня здолее зьняважыць бога.
А ты, стары Тырэсі, памятай вось што:
Ганебна гінуць нават мудрацы,
Калі, жадаючы карысьці, словы
Ганебныя ў прыгожай форме кажуць нам.

Тырэсі

Бяда!
Ціведае хто між людзей, ці разумее…

Крэонт

Ў чым справа? Што сказаць ты хочаш?

Тырэсі

Наколькі лепш разважнасьць за багацьце.

Крэонт

Наколькі, думаю, горш неразважнасьць.

Тырэсі

Вось гэтаю хваробай поўны ты цяпер.

Крэонт

Зьнявагай даць адказ прароку я ня хочу.