Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/91

Старонка праверана
— 87 —

Корыфэй

Ад ўласнай бацькаўскай рукі, ці ад сваёй?

Весьнік

Сам ад сябе, пракляўшы бацьку за забойства.

Корыфэй

Прарок, прарок! Як верна ты казаў!

Весьнік

Дык калі так, падумаць трэба ўжо аб іншым.

ЗЬЯВА 2-я

(Уваходзіць Эўрыдыка)

Корыфэй

Бяздольную я бачу Эўрыдыку тут,
Крэонта жонку. Йдзе яна з палацу,
Аб сыне штось пачуўшы, ці мо‘ выпадкова.

Эўрыдыка

Я чула, грамадзяне, вашу гутарку.
Ішла з палацу я у храм Паляды[1] грознай,
Каб ёй малітвы палкія мае прынесьці.
І вось, калі заgал зьнімала я, каб дзьверы
Палацу адчыніць, пачула аб бядзе я
Маёй сямейнай гутарку. У страсе

  1. Багіня Атэна-Паляда, абаронца гарадоў, багіня мудрасьці.