Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

— Гэ! наш інтэрас старэцкі! — адазваўся бацька Буфацага. — Нам вось косьці усе ныюць. Напрацуісься за дзень, глядзіш каб дзе у куток зашыцца, а ён от, ноч ня сьпіц, усё думаіць якбы лепі у сваты прыбрацца. Я, як быў у яго веку, то ні разу і барады не галіў, а ён, глядзі, ужо мохры гэтые абцірабіў і сядзіць, як тая варона загуменная. —

— Праўда, — адазваўся Мешалка, — цікава навіт было глядзець, як ён скрабаў сваю бараду, ужо так стараўся, што аж ногі хадуром хадзілі, — і дзед пры гэтым стукнуў піпкай аб комін, вытрасаючы аттуль попіл, ды пацёр рукавом зрэбнай кашулі пасінеўшы, як сліўка, нос.

— Ведаїш, браце! — ізноў сказаў Мешалка, — мусіць мы сягоньня добра хлабысьнём, бо мой нос аж цокаецца сьвярблючы, нібы кароста на яго узьбілася, пэўне прачувае, што выпіўка будзе. —

— А пэўне будзе, — атказаў гаспадар, — мы-ж Лісуна добра знаїм: чэлавек ён і багаты і гасьцінны, будзе усяго столькі, што да хаты ні захочэцца варочацца. —

Тым часам надыйшла і раніца, пачало днець. Гаспадыня ужо тупала каля печы, гатовіла сьнеданьне, а мужчыны ладзіліся ў дарогу.

Буфацы першы раз усклаў габляванку з вялізным каўняром і, задзёршы галаву, як прадла, круціў шыяй, як вол у ярме, бо яму з непрывычкі задавалася, што каўнер безміласэрна рэжэць яму на шыї скуру.

Скора гняды жарабок шпарка панёсься па мёрзлай дарозе і, як вокам глянуць, мінаў вёскі.

Ехалі гадзіны са дзьве і ў рэшці на узгорачку