Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/11

Гэта старонка была вычытаная

убачылі засьценак. Тут жыў Лісун. Праехаўшы пяреплаць, сваты ўехалі у двор, дзе їм на спатканьне вышоў сам гаспадар і павёў гасьцей у хату.

Малады ня сьмела піраступіў парог і сеў недалёка ад дзьвярэй на тапчане с самага краю, трымаючы шапку ў руках. Вайшлі і дзед Мешалка і бацька маладога. Пачалася гаворка, пытаньня, як жонка, дзеткі, ці ўрадзіла сёліта збожжа, а тым часам дзяўчынка, прыбраўшыся па сьвяточнаму, увайшла у хату.

Буфацы украдкам пазіраў на дзяўчыну, як кот на сала, і пакручываў пальцамі тоя мейсца, на каторым павінны быць вусы, а сват Мешалка усё паглядаў на дзьверы, чэкаючы выпіўкі і закускі.

— Ну, дачушка, — адазваўся гаспадар, — трактуй гасьцей, бо яны спадарожыліся пакуль прыехалі! —

Пашла маладая у сьвіран і ў момэнт на стале зьявілася гарэлка, хлеб, грыбкі заліваные, рэзанае сало, і паміж усяго пекны у масьлі засмажэны певінь.

Госьці, як згледзілі такі трактамэнт, аж сьлюнькі папусьцілі, а сват Мешалка зразу пакінуў гамонку пра маладых, а пірайшоў да гарэлкі, хвалючы яе, што яна і кроў грэе і ўселякіе нямоцы лечыць.

Гаспадар, узяўшы вялізны нож, ушчаміў пеўня ў таўстых пальцах і толькі хацеў краянуць, а певінь як сьлізьне с талеркі на стол, ды чуць чуць не апынуўся пад сталом.

— О, злодзі! ляцець хочэ! — зжартаваў сват.