Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

— Не паляціць, — атказаў гаспадар і, ушчаміўшы зноў пеўня меж пальцаў, пакраіў яго на талерцэ.

Гасьцей многа упрашываць не прышлося, ведама з дарогі, дык не ўважаючы елі так, што аж насы їх гнуліся.

— Дачушка! — зьвярнуўся да дачкі гаспадар: — пячы нам яешню, а я вось скокну гарэлкі ды сала яшчэ прынясу. —

Але неспадзеванае здарэньне сапсавала дальш увесь інтэрэс. Толькі стары вышоў с хаты па сала ды гарэлку, дзяўчына палезла па яйкі у падпечак. Туды яна залезла спрытна, але як прышлося вылазіць назад, тагды толькі, бедная, сьцяміла, што бяз сораму вылезьці нельга, бо падпечак, як на грэх, быў цесны, павярнуцца ў їм трудна, дык прыхадзілася вылазіць адным толькі спосабам, на которы іна ніяк не магла пры гасьцях адважыцца.

Меж гасьцьмі зрабілася замешаньне.

Адзін толькі сват, дзед Мешалка, не страціў прытомнасьці. Зірнуўшы, як вылазіла маладая ён сказаў:

— Ну, дзеткі, глядзіце: месяц усходзіць, едзьмо да дому! — і пакуль гаспадар вярнуўся ды агледзіўся, гасьцей і сьлед прастыў.



Чужое смачней.

У вёсцы Неманец жыў стары Ігнат, аўдавелы гадоў з дзесятак таму назад.

Дзед быў с характэрам старасьвецкіх людзей.