Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/13

Гэта старонка была вычытаная

Яго даўгая, сівая барада, чырвоны, прыветны твар мелі шмат павагі, і кожнаму, хто раз убачыу дзеда, — у вачах малявалася пекная хвігура старога. Гаспадарку меў ня дужа вялікую, але. працуючы ад раньняга да цёмнага, хлеба меў аж надта.

Трэба было толькі трапіць к Ігнату, а галодзен ня будзіш; накорміць, напоїць, а падарожнаму і с сабою дасьць.

Памятую, як сягоньня: зайшоў я раз сьвятым днём к дзеду пагаманіць. Дзед палуднаваў. Зараз туды сюды сабраў, якіе меў, прысмакі, усадзіў мяне на кут і трактуе. Слова за слова, разгаманіліся пра гаспадарку. Вось дзед і кажэ: — Усё, дзякаваць Богу, урадзіла: і зерняткі ёсь, і агуркі ёсь, а бульба, браце, як вырасьце, жаднага смаку ні мае, хоць вон выкінь. Вазьмі вось, спрабуй!

Закаштаваўшы колькі бульбін, хоць можа і грэх, але я памысліў, што Ігнат ад старасьці смак згубіў. Але, ня хочучы дзеда гумар псуваць, згадзіўся з їм і кажу: — праўда, бацька, праўда: смаку німа, гэта ўжо ня бульба, калі ядлоўцам аддае. Вось трэба, каб маей закаштаваў, то пэўне і на насеньне узяў-бы! — І далёка не аткладаючы, прашу дзеда к сабе, а сам пры гэтым мысьлю, трэба старому выкінуць шутку і накарміць яго яго-ж ўласнай бульбай.

Як раз перад тым, калі дзед меўся быць, я папрасіў у яго жонкі сьвежа накапанай бульбы, абчысьціў яе, і зварыў.

Прысунуўся дзед. Селі за стол. Зварэную бульбу з гарачым парам, у вялізнай місцы, са скваркамі уставілі перад намі на стол. Чарку