Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Тым часам у хату увайшоў сам гаспадар. Скінуўшы с сябе армяк і адгладзіўшы бараду, ён сеў за стол; адваліў лусту хлеба, ушчаміў яе у таўстых пальцах, ды пачаў есьці, сёрбаючы пастаўленую жонкай на стол капусту. Доктар паказеліўшы вочы гдядзеў і дзівіўся, як Гапцуль спаражняў адну місу капусты, другую, ды і за трэцьцюю ўзяўся.

Тут доктар пачаў шэптацца з астраномам, шырока разводзючы рукамі. А Гапцуль тым часам, толькі пачуўшы самы смак, спаражняў яшчэ і чацьвёртую місу крупніку.

«Гатоў аб заклад ісьці», марматаў свайму прыяцелю доктар, што гэты чэлавек аб’еўся і не далей, як сягоньня у ноччы Богу душу аддасьць, ня вытрымае

І вось, як будзе то будзе, а доктар задумаў астацца ў гаспадара і чэкаць бяды, каб у часе памагчы чэлавеку.

Гапцуль, на астатку глынуўшы мерку квасу, адгладзіў бараду і, як паважна садзіўся, так паважна устаў ды, не раўнуючы, як пан прысеў на ножку і адваліўся на падушкі.

Не агледзіліся, як надыйшоў вечэр. Гапцуль, унёсшы свежага сена, прымасьціў гасьцям пасьцель ў кажэ: «Спаць то добра будзе, але на раніцы мухі пытлююць трохі».

Але астраном на тое атказывае: — «Добра то добра, німа што казаць, але мы лепі ў садку высьпімся, — бачыш, які прыгожы вечар».

«Ну як сабе знаеце, па мойму дождж павінен быць». Астраном усьмехнуўся, падмігнуў доктару і з ім паважна пасунуўся ў садок пад яб-