Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

лыньку. У самай поўначы ні атсюль, ні аттуль узьняўся вецер, ды калі ўрэзаў дожцж, калі шматанула маланка, дык нашы начлежнікі, як мага, кінуліся ў хату і з радасьцю паляглі на прыгатаваным з вечэра мейсцу.

Астраном ані як ня мог дадумацца, як мог пазнаць просты мужык, што будзе дождж, калі ён, вучоны, і то не пазнаў гэтага:

Толькі дастаў дзень, доктар зірк, ці жыў селянін. А той сьпіць сабе, задзёршы галаву, як прадла, падхропываючы на усе лады, як у жалейку.

Вось толькі прачнуўся Гапцуль, доктар і пытаіцца: «Скажы, браце, як выдыхаў ты ўчарайшую ежу? Няўжо нічога?

«А, не, гэта звычай, паночку: ем датуль, пакуль брухам стол не адсуну, а як ужо стол кранецца, тады годзе».

«А скажы — перапыніў астраном, аткуль ты ведаў, што дожд будзе ў ноччы».

«Ёсць, у мяне рабенькі бычок, і калі толькі ён пачне хвост лупіць, то так і спадзевайся дажджу, На тым тыдні так сама у вечары быў дождж, то мой бычок яшчэ зраньня пачаў хвост лупіць».

«Слаўны бычок, слаўны» — цадзіў скрозь зубы астраном: «прадай ты мнѣ яго! Добра было-б, калі часамі маё вока не спраўдзіць, то бык да толку давеў бы…»