Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

На вясельле.

(Апаведаньне старога дзеда).

Было мне гадоў шэснаццаць. Помню як сягоньня, часьценька у сьвята мы траляваліся ў Барысаў на кірмаш — бывала, сам я адзін — бывала, с сястрой Пятрўнэляй, а яна тады была дзяўчынай.

У Барысаве заўсягды спатыкалі мы дзядзьку нашага, а то часьцей цётку; вось яны, абы толькі сустрэўся, зараз пачынаюць пытацца, што чутно і ці скора Пятрунэлю замуж аддаваць будзем. Мне гэтае пытаньне так абрыдла, так далося ў косьці, што стаў я мяркаваць, як адвучыць іх ад яго.

Здарылася неяк, я загуляў у Барысаві с хлопцамі; пакуль тоя ды сёя, дык і цёмна стала, а тут яшчэ, як на безгалоўе, дошч лупянуў такі, што як з лубу ліе. Хацеў перш ісьці да дому, але аднаму неяк было боязна, дый далёка, — вёрст восем па дажджы цёпкацца, дай, думаю, пайду да дзядзькоў і папрашу іх на вясельле. Пэўне пойдуць!

Падхаджу да хаты і ляпаю ў вакно. Яны ўжо спалі. Чую крэкчучы лезе дзядзька с печы:

— «Хто там?» — пытае, — «Я!» —

— «Чамуж гэдак позна?» — «А вось татка і мамка на ўсё прасілі, каб вы на Пятрунэліно вясельле канешне прышлі.» — «Ці ты здурэў? — ізноў кажэ дзядзька, — па начы і ў гэткую пагоду?»

А я давай лгаць, што пакуль па дарозе