Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

зайшоў да аднаго, да другога, то хоць і вышаў с хаты да сьвету, але да дзядзькі крыху спазьніўся.

Дзядзька верыў і ня верыў, але, як чалавек гасьцінны, усёж такі зьвярнуўся да цёткі і кажэ: «Пайдзём ці што?» — «Хіба пойдзім» атказала тая. — «Ну, дык зьбірайся!»

Зачалі варушыцца. Дзядзька с сьвірна прынёс булку хлеба, закінуў за плечы, захапіў люльку ў зубы, а цётка падкасалася ў дарогу, і павалакліся па дажджы, ды па балоці.

Я ішоў шляхам памеж бярозак, — ад сьмеху чуць не валяўся. Ішлі мы гадзіны са дзьве. Змоклі да ніткі. Вось падышлі і пад нашу вёску.

Цёмна, хоць пальцам у вока пары. Сабакі выюць. Вось наша хата. Я адыйшоўся і паглядаю, што гэта будзе.

— «Што за хвароба?» — бурчыць дзядзька, — «чаму гэта у хаці цёмна? Ці яны ўжо па вясельлі, што спаць паклаліся?» — А цётка, як мыла зьеўшы: «Можа і паклаліся, ведама маладые, дык пасьпяшыліся трохі».

— «Ну годзе гаманіць! стукай, бо я чуць жывы!»

Толькі цётка пачала барабаніць — атклікаюцца с хаты: «Хто там?» — «Мы!» — «Хто мы?» — «Ды-ж мы, на вясельле прышлі» — «Якое вясельле, хто вас клікаў, ці не Сымонка, каб ён прапаў?» — «Але-ж ён!» — «Зманіў, каб ён затануў! Скарэй у хату ідзіне!»

А дождж ліе як з лубу.

Я пайшоў сабе ў еўню і выспаўся добра