Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

да раньня. С таго часу ні цётка, ні дзядзька ніколі больш не пыталіся, калі вясельле Пятрунэлі.



«Журавінка».

Аж дзіваваліся людзі, як жаніўся наш Рыгор: сам вялізарны, сутулаваты, як крук, а маладзіцу браў маленькую, чырвоненькую, бытцам журавінку. Вясельле згулялі, як сьлед, — ну і жылі сперша нішто.

Толькі ў скорасьці наш доўгі Рыгор са сваім сутулам стаў неяк цянець і гнуцца на перад, — с крука зрабіўся, як вуда, і с твары пачаў чарнець, а жонка «Журавінка» круглець… Бачыць яна, што мужык хірлее і слабее, дай і сама хвост аткінуць: — стала крэктаць і жаліцца на нейкую хваробу. Па сабе Рыгор не бедаваў, але за жонку спалохаўся, так ужо моцна ухляпаўся ў яе. Кінуўся туды-сюды: курыцу, пеўнем што пяе, дастаў; пашаптух і блізкіх, і далёкіх затрасіў; уселякае зельле гатавалі, палілі, курылі; качалкі праз вакно кідалі — і чаго не рабілі — не памагала. «Журавінка» журавінкай: як на балоце узросшы, разбохалася, але паправы німа.

Ажно надарыўся нейкі стары знахар; Рыгор бух яму ў ногі: так і так, кажэ — ратуй «журавінку», — апошні хвост[1] прадам!

Знахар палядзеў, памацаў хворую, галавой паківаў: кепска, кажэ, «марматун» у ей; рада

  1. Скацініну.