Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

адна: лёду насушыць, ветру наскрабаць, камарынага сала назьбіраць і спарыць у бярэсьцяным гаршку, потым мазаць перад агнём грудзі і паясніцу хворай; хвароба пэўне адойдзе, а здароўе верніцца.

Зажурыўся Рыгор, бо не патрапіў гэткую прыправу зрабіць: аж тут жонка і каже: «Не маркоцься, мой ты аздабулечка, сама я лепш ведаю што мне трэба: пяску з мора прыцягні, як рукой усё зьніме».

Паскрабаў мужык патыліцу, паскрабаў, але папёр такі с торбай да мора. Цягнуўся небарака да поўдня, зьнібыткаваўся, прысеў атпачыць крыху, стаў смактаць люльку — ажна тут надыходзіць даўнейшы яго сусед — Язэп, што пайшоў летась у прымы у другую вёску. Суседзі раэгутарыліся, — Язэп і кажэ: «Паслухай ты мяне, Рыгорка, варочайся да хаты, і я с табой пайду і дам рады тваей бабі».

Пайшлі.

Позна вечэрам прывалакліся пад хату. Бачаць агонь у хаці блішчыць. Рыгор зірк у вакно, — ды аж выпрастаўся, як слуп: на стале яешня са скваркамі, бліны, верэшчака, як вір, і брыкалаўка у пляцы, а побач яго «Журавінкі» сядзіць хлапец — Янка Канцавы…

Скрыгатнуў Рыгор зубамі, заціснуў кулакі, а тут Язэп і шепчэ: «Маўчы, ды лезь у мех, а я пайду прасіцца на ноч».

Ледзь упхнуў Язэп свайго таварыша ў мех, завязаў, успёр на плечы і пасунуўся ў хату прасіцца, каб пусьцілі перэначэвець.

Сперша гулякі ані блізка, але, нешта пашэп-