Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

таўшыся, згодзіліся. Язэп убіўся ў кут і пачаў мех разьвязываць, тым часам тые за сталом пьюць і ядуць, а «Журавінка» яшчэ і завела: «Нема майго Рыгора, пайшоў па пясок да мора», а Янка, падхапіўшыся ў бокі, падцінае: «тунда, тунда, тундада!» А Язэп с кута і кажэ: ня вытрываю — запяю і я: «А мой жэ ты Рыгору, вылазь з меха на волю, вісіць бізун на сьцяне, дай ты Янку і жане: Янку раз, жонцы два, тунда, тунда, тундада!!…»

Мусіць хочэце ведаць, што было далей? — Вось, не скажу! хіба толькі тое, што наша «вуда́» цяпер стала прасьцей хадзіць, а гладкая скурачка «Журавінкі» пачала моршчыцца…



Як Сымон у воласьці выкруціўся.

(Апаведаньне старога дзеда).

Як толькі мне хто успомніць пра нябошчыка Мікіпара, што жыў у нашай вёсцы? то шкода, крый Божэ якая, — забыцца ня можна: кару, небарака, цяжкую нёс, бо ад каберца не пашчасьлівілася жонкай, а посьле дзеткамі…

Што разумен быў, споркі німа, але і заўзяты; к таму любіў часам і за сябе пастаяць, — трэба толькі закалыпнуць яго, то ўжо той не рад будзе; пакажэ ён, па чым сотня грэбянёў!

Нябошчык Мікіпар, працуючы, як вол, цэлы тыдзень, толькі ў нядзелю плечы разгінаў, а каб