Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

гэты дзень леў адліччэ яд другіх — заходзіў к Ёселю лыкнуць картаплянкі.

Вось тады ніхто не паткніся пярэчыць яму.

Хоць і даўно, праўда, было гэта, калі нашаго брата скура ды з дзеркачом знаёмасьць вадзіла, але тые часы як у вачах стаяць — забыцца нельга, як сягоньня помню.

Як Мікіпароў сынок убуяў ужо, то крый Божэ, што вытвараў з бацькам, — што дзень лаянка, бойка; ходзючы на жальбу у воласьць парогі паабівалі… Ідуць, ды ідуць: то сын, то бацька, — ці то так ужо за звычай мелі, ці затым, што воласьць не далёка была.

Прыйшоў неяк я к Мікіпару за віламі, аж чую, што сын з бацькам ужо гутараць па троху. «Ты цяперь разумен за бацьканым каркам! — галёкаў дзед, — с хаты гоніш, ды і дзьверы зачыняеш, каб табе мяліца зачынілася! Нічагутка, праўды дакапаюся; табе язык уйму, ня будзеш старому напрыкрацца: ня дуж я, але найдуцца ў воласьці такіе, каторые здужаюць асілка, як мае быць уліюць і навучаць, як старых шанаваць!»

— «Мне уліюць? — пытаўся зьдзіўлены сын — за цябе, старога ражна, ды мне будуць скуру дзерці? Ня можэ быць!»

— «Будуць, ці ня будуць, а пажывём — убачым!» — казаў дзед.

І так, слова, за слова, зайшлі далёка.

Можэ на тым бы і скончылася, аж трэба, як на бяду, зіркастая курыца, узляцеўшы на пераплот, запеяла ва ўсё горла пеўнем, дый паляцела ў суседні гарод.

Стары, нічога не кажучы, як апарэны, кінуўся