Старонка:Апаведаньня (1913).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

с сякерай за курыцай, злавіў яе ды шась сякерай па галаве.

Сын, азьвярэўшы, к бацьку:

— «Ты на што курку зарубаў?!»

— «Як-жэ, яна пеўнем: запеяла, — прах яе забяры?»,

Але сын не ўтрымаўся: штаўхануў старога ў грудзі, ледзьве стары на нагах устаяў.

— «Ты мяне біць?» — усхапіўся дзед, Ды так абухам у плечы! Сын бацьку поўху; бацька сыну ізноў абухам у плечы… Пазьбіваліся да крыві. Каб не ўмешаліся суседзі, нет ведама, чым бы гэта бойка скончылася.

Бацька, паклаўшы сякеру, гайда ў воласьць, а сын за бацькам.

Нявестка, убачыўшы, што стары далёка ўжо адыйшоўся, паклікала Сымонку свайго і кажэ:

— «На табе трохі грошы, там можа каму падаткнеш, каб старому рэбрыны палічылі, а сам кіруйся, каб як выкруціцца».

Нет ведама, як там з імі у воласьці абыйшліся, але доўгі час абодвых небыло: нявестка, бачучы, што іх усё яшчэ німа, зацікавілася і пабегла даведацца.

Толькі пачала мінаць Петуховы гароды, аж бачыць: бяжыць Сымон, грымаючыся за паясьніцу, збялеўшы, як палатно.

— «Ну як жэ? ці выкруціўся? — спыталася жонка.

— «Я ўжо выкруціўся а стары яшчэ выкручываецца!» — прамарматаў скрозь сьлёзы Сымон…